Кадравы дзень у Віцебскім аблвыканкаме

Падрабязнiсцi прыводзіць тэлеграм-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна". Аляксандр Субоцін даў згоду на прызначэнне:

Крысціны Смальскай на пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка аддзела натарыята, ЗАГС і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама;

Вольгі Мядзвецкай на пасаду першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага р-на г.Віцебска;

Анатоля Сарокі на пасаду дырэктара КСХПУП "ПалітаддзелецАгра" Бешанковіцкага раёна;

Віталя Няміра на пасаду дырэктара ААТ "Слабодка-агра" Браслаўскага раёна;

Максіма Чагарына на пасаду дырэктара ААТ "Сцяг Перамогі Агра" Пастаўскага раёна.

vitebsk-region.gov.by