Кадравы дзень праходзіць у Віцебскім аблвыканкаме
21 ліпеня 2025
Кадравы дзень праходзіць у Віцебскім аблвыканкаме
Кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін даў згоду на прызначэнне:
Аляксандра Вароны на пасаду першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Шаркаўшчынскага райвыканкама;
Міхаіла Снапкоўскага на пасаду дырэктара ААТ "Лепельаграсэрвіс";
Міхаіла Вожлакава на пасаду дырэктара сельскагаспадарчага філіяла ім. Ю.Смірнова ААТ "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў";
Аляксея Шаховіча на пасаду дырэктара Віцебскага абласнога камунальнага транспартнага прадпрыемства "Аператар перавозак".
Шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый прадоўжаны працоўныя кантракты.