Як даніна памяці і павагі, падзяка за подзвіг, мужнасць і высакароднасць, работнікі пракуратуры Бешанковіцкага раёна ўсклалі кветкі на мемарыяльным комплексе «Узрэчча»
Як даніна памяці і павагі, падзяка за подзвіг, мужнасць і высакароднасць намеснік пракурора Бешанковіцкага раёна Віталь Дойлідаў і памочнік пракурора гэтага ж раёна Сяргей Кір'янаў усклалі кветкі да брацкай магілы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Узрэчча».
Тут у брацкай магіле пахаваны адразу восем Герояў Савецкага Саюза.
У канцы чэрвеня 1944 года 6-я гвардзейская армія пад камандаваннем генерал-палкоўніка Івана Чысцякова павінна была замкнуць кальцо Віцебскага катла, для чаго трэба было фарсіраваць Заходнюю Дзвіну. У кровапралітных бітвах армія несла вялікія страты, але дзякуючы мужнасці і стойкасці яе байцоў задача была выканана.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа С.А.Кір'янаў