Як ідзе ўборка збожжавых культур у Бешанковіцкім раёне?
28 ліпеня 2025
Як ідзе ўборка збожжавых культур у Бешанковіцкім раёне?
Паводле даных на 27 ліпеня, хлебаробы раёна ўбралі 481 га азімага ячменю, што складае 67% ад плана, намалочана 1833 т з ураджайнасцю 38,1 ц/га. Азімага рапсу - 623 га, або 31,3%, намалот - 717,2 т.
Палітаддзельскія працаўнікі завяршылі ўборку рапсу, вядзерскія справіліся з заданнем на 98,5% - убрана 197 га, намалочана 396 т. Наватарцы - амаль на экватары работ - 48,1%, свіцінцы - на 44,9%.
"Зара"