Як падтрымліваць парадак на замацаваных тэрыторыях раёна
15 ліпеня 2025
Як падтрымліваць парадак на замацаваных тэрыторыях раёна
Санітарная служба раёна нага1. Ачыстка і прыборка тэрыторый (падмятанне пакрыццяў, уборка ад выпадковага смецця, ачыстка урн ад смецця) — па меры неабходнасці.
2. Санітарна-гігіенічныя і тэхналагічныя мерапрыемствы (абрэзка, скошванне, выдаленне адходаў і іншае) пры выкананні работ па доглядзе за аб'ектамі азелянення (газоны, іншыя зялёныя насаджэнні) — па меры неабходнасці (з мая па верасень).
3. Расчыстка ад снегу і галалёду ўсіх відаў пакрыццяў, апрацоўка супрацьгалалёднымі сродкамі — па меры неабходнасці (у зімовы перыяд), ва ўмовах багатых снегападаў, мяцеліц і галалёдзіцы — пастаянна, але не радзей аднаго разу на суткі.
4. Збор, падзел па відах і выдаленне камунальных адходаў — у адпаведнасці са схемай абыходжання з камунальнымі адходамі.
5. Ачыстка і прыборка водаадводных сістэм адкрытага тыпу, прызначаных для адводу паверхневых і грунтавых вод (канавы, латкі, кюветы), — па меры неабходнасці.
За парушэнне Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дадзены артыкул цягне накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 10 да 50, а на юрыдычную асобу — ад 20 да 100 базавых велічынь.
Добраўпарадкоўваючы тэрыторыю ўстановы, арганізацыі або прадпрыемства любой формы ўласнасці, асабістага ўчастка, кожны ўносіць уклад у паляпшэнне санітарнага стану населеных пунктаў. Толькі сумеснымі намаганнямі мы навядзем парадак і даможамся поспеху!
Ніна КАРПУШЭНКА, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.
"Зара"