Як паступіць у Магілёўскі ліцэй МУС…

Как поступить в Могилевский лицей МВД…

У нашай краіне створаны два спецыялізаваныя ліцэі Міністэрства ўнутраных спраў. Адзін з іх знаходзіцца ў Мінску, а з верасня 2024 года свае дзверы адкрые Магілёўскі ліцэй МУС.

Асаблівасці нашай адукацыі

Асаблівы ўклад навучальнай установы, які вызначаны з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей падлеткаў, спалучэнне элементаў воінскай дысцыпліны і вучнёўскага самакіравання;

прыярытэтнасць маральнага выхавання і стварэнне адукацыйнай прасторы, насычанай агульначалавечымі, нацыянальнымі і патрыятычнымі каштоўнасцямі, традыцыямі і рытуаламі МУС;

спалучэнне агульнаадукацыйных прадметаў і праграм ваенна-патрыятычнага, фізкультурна-спартыўнага і грамадска-гуманітарнага профілю ў сістэме факультатыўных заняткаў і пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі;

пастаяннае педагагічнае суправаджэнне выхаванцаў класнымі кіраўнікамі, атэставанымі супрацоўнікамі (афіцэрамі курсавога звяна), аказанне навучэнцам дапамогі

Парадак прыёму ў Ліцэй

Прыём (залічэнне) ажыццяўляецца ў 7, 8, 9 і 10 класы на вочную форму навучання.

Абітурыенты, якія выявілі жаданне прыняць удзел у конкурсе на паступленне ў ліцэй МУС, падаюць да 1 мая ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў па месцы жыхарства або знаходжання наступныя дакументы:

заяву на імя начальніка ліцэя МУС па форме;

пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць асобу;

ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым
да дзесятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі;

пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (для абітурыентаў, якія выявілі жаданне прыняць удзел у конкурсе на паступленне
ў 10 клас);

характарыстыку з месца вучобы;

4 фотаздымкі памерам 3х4 см (без галаўнога ўбору). 

Уступныя выпрабаванні і медыцынскае асведчанне праводзяцца з 20 па 30 чэрвеня.

Абітурыенты здаюць два ўступныя выпрабаванні ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Матэматыка» і «Руская мова» або «Беларуская мова» (па выбары абітурыента).

Вынікі ўступных выпрабаванняў аб'яўляюцца ў дзень іх правядзення.

Пераздача ўступных выпрабаванняў не дапускаецца.

Па-за конкурсам, пры ўмове атрымання на ўступных выпрабаваннях адзнак не ніжэй за 4 балы ў Ліцэй залічваюцца дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзеці загінуўшых супрацоўнікаў і ваеннаслужачых.

Нашы перавагі

наяўнасць высокатэхналагічнай

матар'яльна-тэхнічнай
і спартыўнай базы, шырокае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе;

вывучэнне на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Гра-ма-знаўства», «Руская/Беларуская мова і літаратура», «Дапрызыўная падрыхтоўка», з сёмага класа вывучаецца спецыяльная дысцыпліна «Пачатковая прафесійная падрыхтоўка»;

шырокі спектр факультатыўных заняткаў і аб'яднанняў
па інтарэсах, а таксама розныя спартыўныя секцыі;

ранняя прафесіяналізацыя рабят пры узаемадзеянні
з унутранымі войскамі і АУС, якая дазваляе вызначыць свае жыццёвыя планы і падрыхтавацца да іх рэалізацыі.

У ліцэях МУС навучаюцца высокаматываваныя рабяты, якія нацэлены на выдатную вучобу, высокія дасягненні, а самае галоўнае – быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны! 

Начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю і ўзаемадзеянні са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Праліч