Як правільна весці ўлік выкідаў?
Патрабаванні да ўліку ў галіне аховы атмасфернага паветра ўстаноўленыя главой 3 Экалагічных норм і правіл ЭкаНіП 17.08.06-001-2022 "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Атмасфернае паветра (у тым ліку азонавы слой). Патрабаванні экалагічнай бяспекі ў галіне аховы атмасфернага паветра", зацверджаных пастановай Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2022 N 32-Т.
Адказы на некаторыя пытанні па вядзенні ўліку выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра чытайце на сайце Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў раздзеле "Навіны" па спасылцы: https://priroda-vitebsk.gov.by/news/informaciya-dlya-yuridicheskix-lic-i-individualnyx-predprinimatelej-osushhestvlyayushhix-deyatelnost-svyazannuyu-s-vybrosami-zagryaznyayushhix-veshhestv-v-atmosfernyj-vozdux-ob-uchete-vybrosov-zagr/.
Парушэнне парадку вядзення ўліку, роўна як і яго адсутнасць, цягне адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 16.1 КаАП РБ у выглядзе штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да ста базавых велічынь.