Як у Бешанковіцкім раёне праходзіць акцыя «За бяспеку разам»?

У рамках праводзімай рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам» ратавальнікі праводзяць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне пажараў і гібелі людзей.

Асноўная мэта акцыі – павысіць узровень культуры бяспекі сярод насельніцтва. Для больш якаснага правядзення навучання грамадзян, ратавальнікі не толькі наведваюць грамадзян на даму, але і праводзяць выступленні ў працоўных калектывах раёна. Так, сёння работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з працоўнымі калектывамі мясцовага лясгаса і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Асноўны акцэнт у гутарках з працаўнікамі быў зроблены на выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў быце. У сувязі з усталяваным цёплым надвор'ем, а таксама маючыміся працяглымі выхаднымі, ратавальнікі яшчэ раз звярнулі ўвагу на правілы развядзення вогнішчаў, недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці, а таксама правілы выкліку ратавальнікаў.

Акрамя таго, у рамках работы аглядных камісій ратавальнікі не толькі распавядалі пра самыя распаўсюджаныя прычыны пажараў, але і распавядалі пра дзеянні ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.