Якія пытанні разгледзелі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх
Сёння пад старшынствам Аляксандра Ерашова прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
Разгледжаны ход выканання раней прынятых рашэнняў аб прызнанні непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пастановаў аб прызнанні наяўнасці ў сем'ях непаўналетніх крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча, выкананні планаў абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, а таксама матэрыялы, якія паступілі ў КСП з РАУС.
Комплексны аналіз прычын і ўмоў, якія спрыяюць безнагляднасці і здзяйсненню правапарушэнняў непаўналетнімі, парушэнню іх правоў і законных інтарэсаў у Бешанковіцкім раёне за 6 месяцаў бягучага года, прадставіла намеснік старшыні КСП райвыканкама Анжэла Буйлова.
Падрабязнасці – у адным з бліжэйшых нумароў «Зары».