Які знакавыя аб'екты добраўпарадкаваны ў Бешанковічах у Год добраўпарадкавання
29 снежня 2025
Якія знакавыя аб'екты добраўпарадкаваны ў Бешанковічах у Год добраўпарадкавання
У адпаведнасці з планам-графікам правядзення ў 2025 годзе добраўпарадкавання знакавых аб'ектаў у рамках правядзення Года добраўпарадкавання ў Бешанковіцкім раёне праведзены работы па рамонце і добраўпарадкаванні 2 знакавых аб'ектаў.
У аграгарадку Астроўна на Брацкай магіле савецкіх воінаў праведзены рамонт помніка, устаноўлена 14 новых пліт з прозвішчамі пахаваных герояў, на прылеглай тэрыторыі высаджаны кусты акацыі. Над добраўпарадкаваннем помніка папрацавалі работнікі Астроўненскага сельскага выканаўчага камітэта, СУП «Вядзярава», ДУА «Астроўненская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна». На правядзенне работ выкарыстаны сродкі раённага бюджэту па праграме «Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў».
У г.п. Бешанковічы на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачанкі» праведзена добраўпарадкаванне зямельнага ўчастка плошчай больш за 100 кв. метраў, уладкаванне газона – 20 кв. метраў, устаноўлены малыя архітэктурныя формы ў выглядзе ордэна Айчыннай вайны і старадаўніх гадзіннікаў. На правядзенне работ выкарыстаны сродкі раённага бюджэту і спонсараў. Акрамя таго, набыты саджанцы туі за сродкі, атрыманыя па другаснай занятасці навучэнцаў, яны ж іх высадзілі і праводзяць далейшы догляд.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага а