«Камень памяці» з Бешанковічаў стаў часткай мемарыяла ў Кранштаце

«Камень памяти» из Бешенкович стал частью мемориала в Кронштадте

«Помнік памяці» з Бешанковічаў стаў часткай мемарыяла ў Кранштаце.

У гонар 320-й гадавіны марской пяхоты на гістарычнай радзіме і базе Балтыйскага флоту, у Санкт-Пецярбургу і Кранштаце, прайшла серыя ваенна-мемарыяльных мерапрыемстваў.<

Арганізатарам акцыі выступае Усерасійская грамадская арганізацыя марской пяхоты «Тайфун». Падтрымку аказваюць урад Санкт-Пецярбурга, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Федэрацыі, Расваенцэнтр і аб'яЯго афіцыйны старт быў дадзены ў Бешанковічах у верасні 2024 года. Нагадаем, тады ў межах «Дажынак — 2024» грамадскім арганізацыям Расійскай Федэрацыі быў уручаны сертыфікат на перадачу асвечаных па праваслаўных канонах памятных сімвалічных знакаў у выглядзе беларускіх валуноў «Застылыя слёзы маці Беларусі па сваіх сынах».
А 14 лістапада гэтага года пры ўдзеле прадстаўнікоў Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася цырымонія адпраўкі «Каменя памяці» з Бешанковіч у Кранштат.
І вось 28 лістапада ў горадзе-порце адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака. Валун рэдкай пароды, прывезены з Бешанковіч, з памятнай шыльдай у гонар расійскіх і беларускіх марскіх пехацінцаў устаноўлены ў скверы са скульптурнай кампазіцыяй «Пецяргофскі дэсант».

…Круглы стол, экскурсіі, набажэнства, канцэрт — трэба адзначыць, што праграма форуму была даволі насычанай на памятныя мерапрыемствы. Удзел у іх прынялі дэпутаты Савета Федэрацыі Расійскай Федэрацыі, Героі Расіі і Героі Працы РФ, народныя артысты Расіі, прадстаўнікі гарадоў Геленджык, Новарасійск, Масква.

З беларускага боку — прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, дэпутаты Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзеячы культуры, навучэнцы беларускіх устаноў адукацыі. Сярод ганаровых гасцей была і дэлегацыя Бешанковіцкага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Галінай Унуковіч. Характэрна, што магчымасць стаць удзельнікамі форуму прадставілася нашым юным землякам — членам ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачанкі і выхаванцам ансамбля барабаншчыц і мажарэтак «Рытм» Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. У Санкт-Пецярбург таксама адправіліся дырэктар Бешанковіцкай ДШМ Алена Ядрэўская і кіраўнік калектыву «Рытм» Вікторыя Даўгалёва, педагог другой школы Інна Маціеўская і дырэктар Бешанковіцкага ПМС Сяргей Шупячонак. Прадстаўнікі нашай дэлегацыі адзначаюць, што ўдзел у форуме стаў для іх вельмі знакавай падзеяй.

…Як вядома, Беларусь не марская краіна — кантынентальная. Тым не менш 200 тысяч яе прадстаўнікоў служылі ў частках ВМФ СССР, больш за 70 чалавек з беларускімі каранямі сталі адміраламі. 20 вайскоўцаў атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза. Брацкія народы Беларусі і Расіі аб'яднаны агульнай гісторыяй, шчырым стаўленнем да сваёй Айчыны. Памяці аб мужнасці і слаўным подзвігу салдат, якія абаранялі Радзіму, наканавана вечнае жыццё.

"Зара"