Кожны жыхар Бешанковіччыны павінен памятаць: АПІ ратуе жыццё!

Кожны жыхар Бешанковіччыны павінен памятаць, што АПІ ратуе жыццё! — Не праходзіць і дня, каб у якім — альбо населеным пункце нашай краіны не ўспыхнуў пажар, адначасова пазбаўляючы людзей, усяго нажытага гадамі маёмасці, пакідаючы іх без даху над галавой. Але самае страшнае – гэта калі гінуць людзі. У 2017 годзе на 5307 пажарах у рэспубліцы загінула 489 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці.

 За мінулы перыяд 2019 года ў рэспубліцы адбылося 2782 пажары, на якіх загінула 262 чалавекі, з якіх 1 дзіця. У Віцебскай вобласці адбылося 403 пажары, 45 чалавек загінула ў агні. У раёне адбылося 11 пажараў, на якіх загінула 4 чалавекі.
       А бо большасці трагедый можна было пазбегнуць, калі б людзі не дапускалі халатнасці, безадказнасці і бяспечнасці ў звароце з агнём, калі б у іх домаўладаннях быў усталяваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
АПІ – гэта найбольш даступны сродак, здольны засцерагчы людзей і іх жыллё ад страшных наступстваў пажару. Прыбор рэагуе на найменшае ўзнікшае задымленне, падаючы магутны гукавы сігнал, пачуць які можа не толькі спячы чалавек, але і яго суседзі. Абслугоўванне яго не патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў: трэба ўсяго толькі раз у год памяняць батарэйку тыпу «крона» і ачысціць АПІ ад пылу. Аптымальнае месца размяшчэння АПІ у жылым пакоі – цэнтральная частка столі з невялікім зрушэннем у бок акна або дзвярэй, дзе адбываецца рух паветраных патокаў або каля сцяны, але не бліжэй 10 см. ад яе. Акрамятаго, дадзеная прылада можа быць усталявана на сцяне на адлегласці ад столі ад 10 да 30 см.
Неабходнасць устаноўкі дэтэктараў у кожным жыллі бясспрэчная. Бо дадзеная прылада ратуе самае галоўнае для чалавека – гэта яго жыццё.
Цаніце і беражыце сваё жыццё!