Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка.

Дарагія землякі! 
Светлае Уваскрэсенне Хрыстова – сімвал веры ў перамогу дабра над злом і жыцця над смерцю. Кожны знаходзіць у ім асаблівы сэнс, сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі.
Святкаванне Вялікадня напаўняе нашы сэрцы радасцю і любоўю да блізкіх, натхняе на добрыя справы і звяртае да шматвяковых традыцый нашага народа, якія сёння з'яўляюцца асновай яго адзінства.
Няхай святочны настрой і душэўны спакой стануць вашымі вернымі спадарожнікамі, а пачуцці, выкліканыя святам, натхняюць на плённую працу і дабрачынныя ўчынкі.

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў