Ключавыя моманты маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёння абмеркавалі ў ЦБУ №203 ААТ «Беларусбанк».

Размова адбылася ў рамках Адзінага дня інфармавання. На сустрэчу з банкаўскімі работнікамі прыйшла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Ждановіч.

Таццяна Іванаўна надала асаблівую ўвагу важнасці ўдзелу грамадзян у выбарах і іх ролі ў фарміраванні будучыні краіны. Яна адзначыла, што выбары – гэта не толькі права, але і абавязак кожнага грамадзяніна.

На сустрэчы абмеркавалі і шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца развіцця рэгіёна. Сярод іх, лёс вытворчай базы былой "НАТЫВІТЫ", адкрыццё крамы "Грошык" на вуліцы Чарняхоўскага ў райцэнтры, пашырэнне вытворчасці ТАА "Скарпіё-Кветка", рамонт ДЮСШ, поспехі нашых юных спартсменаў і іншыя.