Кніга «Сімвалы суверэннай Беларусі» — эксклюзіўны праект выдавецтва «Беларусь»

Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі, хто ганарыцца краінай і напаўняе кожны свой дзень стваральнай працай дзеля яе працвітання і дабрабыту. Любіць Беларусь, ведаць і з павагай ставіцца да яе сімвалаў — значыць быць сапраўдным грамадзянінам сваёй Радзімы.

Выданне, падрыхтаванае па заказе Цэнтральнай выбарчай камісіі пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, адрасавана ў першую чаргу маладому чытачу.

У якасці падарунка кніга будзе ўручана тым, хто ўпершыню прыйдзе на выбарчы ўчастак і прыме ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падрабязнасці — на сайце Мінінформа.

Мінінформ