Калектыў пракуратуры Бешанковіцкага раёна прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Каля Кургана Вечнай Славы ў г.п. Бешанковічы адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Даведачна: У аснове Кургана Вечнай Славы свяшчэнная зямля з г.Ленінграда, Брэсцкай крэпасці, воінскіх пахаванняў Бешанковіцкага раёна, а таксама падмаскоўных палёў, дзе ўпершыню былі разгромлены гітлераўскія войскі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі пракуратуры Бешанковіцкага раёна, прадстаўнікі органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый, мясцовыя жыхары рэгіёна.
Пракурорскія работнікі ўсклалі кветкі ля падножжа Кургана і ўшанавалі памяць ахвяр фашызму.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў
[if gte mso 9]> Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE <![endif]