Калектыў пракуратуры раёна павіншаваў юбіляра Васіля Іванавіча Масько
У работнікаў пракуратуры ёсць добрая традыцыя – шанаваць сваіх ветэранаў працы. Вось і Васіль Іванавіч у гонар юбілею прымаў гасцей. 5 студзеня імяніннік святкаваў свой 80-ы дзень нараджэння.
У біяграфіі юбіляра была служба ў арміі. З 1961 па 1965 год служыў у Германіі ў групе войскаў асаблівага аддзела дывізіі шафёрам.
Затым працаваў на малой радзіме – у Бешанковіцкім раёне за штурваламі аўтобусаў і велікагрузаў. А вось з 1 красавіка 1971 года быў прыняты на працу шафёра ў пракуратуру, дзе і прысвяціў любімай справе (кіраванню аўтамабілем) больш за 40 гадоў. Васіль Іванавіч і сёння ўспамінае з ахвотай свае працоўныя будні.
За гады працы юбіляр зарэкамендаваў сябе адказным і выканаўчым работнікам, неаднаразова заахвочваўся за добрасумленнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў.
Карыстаючыся выпадкам, пракурор раёна Андрэй Старчанка павіншаваў імянінніка ад калектыву пракуратуры Бешанковіцкага раёна, а таксама і ад калектыву пракуратуры Віцебскай вобласці.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў