Калектывы раёна выконваюць жаданні ў рамках акцыі Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў»
14 студзеня 2026
Калектывы раёна выконваюць жаданні ў рамках акцыі Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў»
Да дабрачыннай кампаніі Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў» далучаецца ўсё больш неабыякавых землякоў.
Калектыў УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» і раённая арганізацыя БЧК перадалі пачастункі для пажылых грамадзян у Бачэйкаўскую бальніцу сястрынскага догляду. Супрацоўнікі ЦРБ таксама даставілі падарункі шматдзетнай сям'і з Улы — Максіму, Анастасіі, Карыне і Злаце Антропавым.
СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Страчко і дзіцячая школа мастацтваў выканалі пажаданні Карыны, Валерыі, Марціна і Караліны Трыфонавых з Востраўна. Калектыў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы набыў падарункі для Ангеліны і Рамана Духовічаў, Юрыя і Данііла Насыр з Бачэйкава.
«Нашы валанцёры падкрэсліваюць важнасць гэтай дабрачыннай кампаніі, што стала святам, якое аб'яднала розныя арганізацыі і людзей дзеля адной мэты — падарыць дзецям веру ў дабро, цуд, душэўнае цяпло і сапраўдную навагоднюю казку. Сябры, дзякуй вам усім за ахвоту і міласэрнасць, за тое, што не засталіся абыякавымі, — дзякуе землякам, удзельнікам акцыі, старшыня раённай арганізацыі БЧК Наталля Ермашкевіч.
"Зара"