Камісія па надзвычайных сітуацыях аб бяспецы жыхароў Бешанковіцкага раёна

    У мэтах каардынацыі дзеянняў службаў раёна па папярэджанні і ліквідацыі рознага роду НС і мінімізацыі іх наступстваў у Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэце адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Аўчыннікава Сяргея Міхайлавіча.

     У адпаведнасці з парадкам дня пасяджэння камісіі па НС быў разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных з бяспекай жыццядзейнасці. Асноўнымі з іх сталі пытанні аб гатоўнасці да пропуску вясновай паводкі і аб падрыхтоўцы да веснава-летняга пажаранебяспечнага перыяду.

     У пасяджэнні камісіі прымалі ўдзел усе зацікаўленыя суб'екты, у т.л. РАУС, РАНС, прадстаўнікі аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, газавікі, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў і іншыя.

     У ходзе пасяджэння камісіі праведзены аналіз праходжання паводкі мінулых гадоў і зроблены прагноз на бягучы. Дадзены канкрэтныя даручэнні службам раёна, у тым ліку па ачыстцы водаадводных канаў і труб.

     Таксама разгледжаны стан спраў у рамках падрыхтоўкі да пажаранебяспечнага перыяду. Усе пастаўленыя пытанні разгледжаны, па выніках заслуханы аб стане спраў на даручаным участку работы шэраг кіраўнікоў і службовых асоб раёна, зацікаўленым суб'ектам прафілактыкі дадзены канкрэтныя даручэнні са тэрмінамі іх рэалізацыі.

     Таксама хацелася б нагадаць, што штогод з прыходам вясновага цяпла наступае сапраўднае экалагічнае бедства - выпальванне сухой мінулагодняй расліннасці. Часта, неасцярэжныя і неабдуманыя дзеянні прыводзяць да сур'ёзных наступстваў, прыносяць шкоду сельскагаспадарчым і прыватным уладанням, у шэрагу выпадкаў ствараюць рэальную пагрозу ўзнікнення пажараў.

     Паважаныя жыхары і госці раёна, прыміце меры па

ачыстцы ад смецця і сухой расліннасці тэрыторый, прылеглых да пабудоў, не дапускайце выпальвання сухой расліннасці, не распальвайце вогнішчы ў неўстаноўленых месцах, будзьце максімальна асцярожнымі ў звароце з агнём, прымайце неадкладныя меры да тушэння га MicrosoftInternetExplorer4