Конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай падтрымкі
16 мая 2022
Конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай падтрымкі
Камітэт эканомікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб'яўляе аб правядзенні конкурсу інвестыцыйных праектаў суб'ектаў прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення:
субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;
субсідый для кампенсацыі часткі выдаткаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.
Даведачна:
Д суб'ектаў прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці, якія прэтэндуюць на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі адносяцца:
суб'екты малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці;
суб'екты сярэдняга прадпрымальніцтва Аршанскага раёна.
Арганізацыя і правядзенне конкурсу
Арганізацыя і правядзенне конкурсу ажыццяўляецца камітэтам эканомікі Віцебскага аблвыканкама
Прававыя падставы правядзення конкурсу
Конкурс праводзіцца ў парадку і на ўмовах вызначаных:
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 255 ”Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва“;
рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 ліпеня 2009 г. № 169 ”Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і суб'ектам інфраструктуры падтрымкі малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці“;
рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 20 мая 2010 г. № 338 ”Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці“;
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2018 г. № 506 ”Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці“.
Тэрмін правядзення конкурсу
Конкурс праводзіцца з 16 мая 2022 г. па 13 чэрвеня 2022 г. уключна.
Конкурсныя заяўкі, пададзеныя пазней устаноўленага тэрміну, да разгляду не прымаюцца і вяртаюцца заяўнікам.
Прыём дакументаў
Прыём дакументаў на ўдзел у конкурсе ажыццяўляе камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама (г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. 302) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00.
Кантактныя асобы
Трафімаў Аляксандр Іванавіч, тэл. 8(0212) 22 63 12
Чарэднік Святлана Віктараўна, тэл. 8(0212) 22 63 16
Прадмет конкурснага адбору
прадастаўленне субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;
прадастаўленне субсідый для кампенсацыі расходаў лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.
Крыніца фінансавання
Сродкі абласнога бюджэту, прадугледжаныя на 2022 год у Дзяржаўнай праграме ”Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва“ на 2021 – 2025 гады
Напрамкі прадастаўлення дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці на конкурснай аснове пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў па наступных прыярытэтных напрамках:
стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг);
арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі;
вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне;
укараненне новых тэхналогій.
Мэты, на якія могуць быць накіраваны сродкі дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам прадпрымальніцтва, зарэгістраваным на тэрыторыі Віцебскай вобласці, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, у мэтах:
будаўніцтва;
набыцця капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі;
набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў;
закупкі камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.
Абавязковыя ўмовы для прадастаўлення дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Абавязковай умовай аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі на конкурснай аснове з'яўляецца стварэнне новых працоўных месцаў.
Крытэрыі адбору інвестыцыйных праектаў пры правядзенні конкурсу
Асноўнымі крытэрыямі адбору інвестыцыйных праектаў пры правядзенні конкурсу з'яўляюцца:
адпаведнасць інвестыцыйнага праекта прыярытэтным напрамкам прадастаўлення дзяржаўнай фінансавай падтрымкі;
актуальнасць і перспектыўнасць інвестыцыйнага праекта, яго канчатковы вынік;
планаванае прыцягненне сродкаў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта з іншых крыніц;
меркаваная колькасць новых працоўных месцаў і абгрунтаванасць іх стварэння.
Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу
Не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты:
сярэдняя колькасць работнікаў якіх за каляндарны год на дату звароту па аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі перавышае 100 чалавек (па Аршанскім раёне – 250 чалавек);
Даведачна: Сярэдняя колькасць работнікаў суб'ектаў малога (і сярэдняга па Аршанскім раёне) прадпрымальніцтва - юрыдычных асоб за каляндарны год вызначаецца ва ўстаноўленым парадку як: спісачная колькасць работнікаў у сярэднім за год (за выключэннем работнікаў, якія знаходзяцца ў водпусках па цяжарнасці і родах, у сувязі з усынаўленнем (удачарэннем) дзіцяці ва ўзросце да трох месяцаў, па догляду за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў); сярэдняя колькасць працуючых па сумяшчальніцтве з месцам асноўнай працы ў іншых наймальнікаў; сярэдняя колькасць асоб, якія выконвалі работы па грамадзянска-прававых дагаворах (у тым ліку заключаных з юрыдычнымі асобамі, калі прадметам дагавора з'яўляецца аказанне паслугі па прадастаўленні, найму работнікаў).
Гэтая колькасць работнікаў вызначаецца ў цэлым па юрыдычнай асобе, уключаючы філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя яе адасобленыя падраздзяленні.
аб'ём выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) без уліку падатку на дабаўленую вартасць за каляндарны год перавышае значэнне, устаноўленае Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
Даведачна: у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2022 г. № 142 гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) без уліку падатку на дабаўленую вартасць за 2021 год для суб'ектаў, якія звярнуліся па аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў 2022 годзе складаюць:
індывідуальныя прадпрымальнікі – 456 тыс. рублёў;
мікраарганізацыі – 3336 тыс. рублёў;
малыя арганізацыі – 12 587 тыс. рублёў;
суб'екты сярэдняга прадпрымальніцтва Аршанскага раёна Віцебскай вобласці – 24 399 тыс. рублёў.
у статутным фондзе якіх доля Рэспублікі Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, замежных юрыдычных асоб, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, грамадскіх аб'яднанняў (за выключэннем грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў), саюзаў (асацыяцый), фондаў, аднаго або некалькіх юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца суб'ектамі малога прадпрымальніцтва, перавышае 49 працэнтаў (за выключэннем суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва);
якія з'яўляюцца банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, страхавымі арганізацыямі, прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер, ламбардамі;
якія з'яўляюцца ўдзельнікамі канцэсійных дагавораў (пагадненняў) аб падзеле прадукцыі, заключаных з замежнымі інвестарамі ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, электронных інтэрактыўных гульняў, вытворчасць і рэалізацыю падакцызных тавараў, здабычу карысных выкапняў, за выключэннем агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў;
якія знаходзяцца ў працэсе рэарганізацыі, ліквідацыі (спынення дзейнасці), эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве);
якія не прадставілі дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, або пры наяўнасці ў прадстаўленых дакументах недакладных звестак;
з дня парушэння якімі ўмоў аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі не прайшло тры гады;
якія маюць запазычанасць па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды;
якія маюць страты па выніках фактычна адпрацаванага часу ў бягучым годзе на дату звароту па аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.
Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе
Для ўдзелу ў конкурсе суб'екты прадпрымальніцтва прадстаўляюць у камітэт эканомікі аблвыканкама наступныя дакументы:
заяўку на ўдзел у конкурсе з указаннем запытваемага віду і памеру дзяржаўнай падтрымкі, а таксама прадугледжанай колькасці новых рабочых месцаў;
копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, статута юрыдычнай асобы (заснавальніцкага дагавора – для юрыдычных асоб, якія дзейнічаюць на падставе заснавальніцкага дагавора), пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка;
звесткі аб сярэдняй колькасці работнікаў (для юрыдычных асоб) завераныя подпісам кіраўніка і пячаткай юрыдычнай асобы;
звесткі аб аб'ёме выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) без уліку падатку на дабаўленую вартасць за каляндарны год, які папярэднічае году звароту, завераныя подпісамкіраўніка і пячаткай юрыдычнай асобы або подпісам індывідуальнага прадпрымальніка і пячаткай пры яе наяўнасці;
тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне (у тым ліку фінансавае) інвестыцыйнага праекта;
бухгалтарскі баланс і дадаткі да яго за папярэдні год, а таксама за фактычна адпрацаваны час у бягучым годзе (для індывідуальных прадпрымальнікаў – даведка падатковага органа аб даходзе, атрыманым у мінулым годзе, а таксама за фактычна адпрацаваны час у бягучым годзе, для суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, – падатковая дэкларацыя за папярэдні год, а таксама за фактычна адпрацаваны час у бягучым годзе);
Для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам суб'екты прадпрымальніцтва дадаткова прадстаўляюць:
копію крэдытнага дагавора;
выпіску з пазыковага рахунку;
графік пагашэння крэдыту і выплаты працэнтаў па ім;
копіі плацежных даручэнняў, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне крэдыту;
копіі плацежных даручэнняў, якія пацвярджаюць выплату налічаных па крэдыце працэнтаў;
разлік памеру субсідыі на выплату працэнтаў па крэдыце, зроблены банкам.
Для атрымання фінансавай падтрымкі ў выглядзе кампенсацыі часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца суб'екты прадпрымальніцтва дадаткова прадстаўляюць:
копію дагавора фінансавай арэнды (лізінгу);
копіі дакументаў, якія пацвярджаюць перадачу аб'екта лізінгу суб'екту прадпрымальніцтва;
разлік памеру субсідыі на выплату сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўцу, зробленылізінгадаўцам;
копіі дакументаў, якія пацвярджаюць аплату сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўцу.
Памер дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Кампенсацыя часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі суб'ектам прадпрымальніцтва ажыццяўляецца ў межах тэрмінаў дзеяння крэдытных дагавораў.
Кампенсацыя часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, атрыманымі:
у беларускіх рублях, ажыццяўляецца ў памеры не больш за 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, устаноўленай на дату кампенсацыі часткі працэнтаў;
у замежнай валюце – у памеры не больш за 0,5 стаўкі па крэдыце.
Кампенсацыя ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату прыняцця рашэння аб кампенсацыі часткі працэнтаў.
Кампенсацыя часткі выдаткаў за выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворы фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца ажыццяўляецца суб'екту прадпрымальніцтва ў межах тэрміну дзеяння дагавора лізінгу фінансавай арэнды (лізінгу) у памеры, які не перавышае 0,5 памеру ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.
У выпадку набыцця аб'ектаў лізінгу за замежную валюту кампенсацыя часткі выдаткаў на выплату лізінгавых плацяжоў ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату прыняцця рашэння аб кампенсацыі часткі выдаткаў на гэтыя плацяжы.
Парадак прыняцця рашэнняў аб прадастаўленні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі
Камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама забяспечвае адбор інвестыцыйных праектаў для прадастаўлення дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.
На падставе прадстаўленых удзельнікамі конкурсудакументаў камітэт эканомікі аблвыканкама на працягу 15 каляндарных дзён з дня заканчэння тэрміну прыёму заявак праводзіць праверку адпаведнасці іх патрабаванням і ўносіць на разгляд аблвыканкама праект рашэння аб прадастаўленні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі прэтэндэнтам або адмове ў такой падтрымцы.
Аб прынятым рашэнні прэтэндэнты пісьмова паведамляюцца камітэтам эканомікі аблвыканкама на працягу 3 каляндарных дзён.