Конкурс «На найлепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2020 год»
Саюз Будаўнікоў запрашае прыняць удзел у штогадовым рэспубліканскім будаўнічым конкурсе «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе» (Пастанова Калегіі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Праўлення Саюза Будаўнікоў, Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў ад 20 лістапада 2020 г. № 268/4/234). Прафесійнае спаборніцтва на званне лепшага абвешчана ў васьмі намінацыях: «Арганізацыя года», «Кіраўнік года», «Аб'ект года», «Экспарцёр года», «Тэхналогія года», «Прадукт года», «Энергазберажэнне» і «Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў».
Удзел у конкурсе дае магчымасць прадэманстраваць дасягненні і развіццё вашай арганізацыі, пагутарыць з прафесіяналамі ў сваёй сферы дзейнасці, прэзентаваць арганізацыю на старонках рэспубліканскай прэсы і ўзысці на будаўнічы алімп з атрыманнем права выкарыстоўваць перамогу ў сваіх рэкламных мэтах.
Палажэнне аб конкурсе размешчана на сайце Мінбудархітэктуры http://www.mas.by/
e; transition: all 0.3s ease-in-out 0s;">www.mas.by, Саюза Будаўнікоў www.belss.by, РУП «Белбудцэнтр» www.bsc.by, РУП «БудМедыяПраект» www.minskstroy.by.Заяўкі на ўдзел у конкурсе неабходна накіроўваць у Саюз Будаўнікоў да 15 сакавіка 2021 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Р. Люксембург, 101, к. 36.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 378 49 11, 348 39 92, 379 82 57.
Дадатак 1: Форма заяўкі на ўдзел
Дадатак 2: Формы дакументаў, якія прадстаўляюцца ўдзельнікамі конкурсу
Дадатак 3: Крытэрыі адбору прэтэндэнтаў
Дадатак 4: Намінацыі і катэгорыі
Дадатак 5: Прадстаўленне інфармацыі