Конкурс публікацый.
Штогод да 15 мая вядзецца прыём заявак на
ўдзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшую публікацыю на экалагічную
тэматыку, які праводзіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя ў намінацыі «Наш агульны дом».
Сёлета да ўдзелу дапускаюцца працы, апублікаваныя ў перыядычных друкаваных выданнях у перыяд з 15 мая 2023 г. да 15 мая 2024 г.: нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі, заўвагі і каментарыі аб беражлівых адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя, захаванні помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Кожная конкурсная праца павінна мець толькі аднаго аўтара.
Конкурс традыцыйна праходзіць у два этапы (абласны і рэспубліканскі), у трох катэгорыях: «вучні», «аматары» і «прафесіяналы».
Пры ацэнцы работ улічваюцца паўнату раскрыцця тэмы намінацыі, колькасць публікацый ад аднаго аўтара, іх выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу.
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Публікацыі для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу накіроўвайце на адрас Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаўі аховы навакольнага асяроддзя: 210029, вул. Праўды, 26а, г. Віцебск з паметкай "На рэспубліканскі конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку".
Больш падрабязная інфармацыя па дадзенай тэме выкладзена ў Інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку, зацверджанай пастановай Мінпрыроды ад 26 красавіка 2006 г. № 28.