Конкурс «СТОПКАДР: Зімовыя забавы майго гадаванца!»
Навагодняя
мітусня скончылася, а падарункі засталіся!
Снежная
зіма радуе сваімі прыгажосцямі, а гэта лішні нагода зрабіць прыгожыя і
запамінальныя кадры! Вучыцеся
ў нашых гадаванцаў радавацца жыццю! Удзельнічайце ў нашым
новым конкурсе «СТОПКАДР: Зімовыя забавы майго гадаванца!»
Галоўныя
персанажы конкурсу, вядома ж, вашы любімыя хатнія гадаванцы: каты і сабакі,
хамякі і марскія свінкі, вавёркі і шышлы, яшчаркі, рыбкі і смаўжы, папугаі,
канарэйкі і іншыя жывёлы (ніхто не адмяняў курэй, качак, індыкоў, коз, кароў і
нават коней!)
Мы
упэўнены, што вам ёсць што расказаць пра сваіх падапечных. Пра тое, якія яны
кранальныя, мудрыя, гуллівыя, ласкавыя, поўныя гумару і, самае галоўнае, як яны
забаўляюцца гэтай снежнай зімой!
Што
трэба для ўдзелу ў конкурсе?
Даслаць
атмасферную, цікавую, забаўную або непаседлівую зімовую фатаграфію свайго
гадаванца на электронную пошту bprkist@yandex.by з паметкай (конкурс СТОП-КАДР).
У
тэксце ліста трэба ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку, арганізацыю, у якой
працуе ўладальнік гадаванца, пасаду, а таксама кароткую інфармацыю пра жывёлу
(клічка, узрост, парода, калі ёсць). Удзельнічаюць толькі члены нашага галіновага
прафсаюза!
Фота
можна дасылаць да 2 лютага.
Пераможца
будзе абраны шляхам галасавання за фота, якое спадабалася, у тэлеграм-канале
нашага галіновага прафсаюза t.me/belprofkult_inform_sport_turizm.
Пераможца
атрымае Сертыфікат на 150,00 рублёў для набыцця тавараў у адным з
заамагазінаў нашай краіны.
Даслаўшы
работы, удзельнік конкурсу згаджаецца і прадастаўляе права на апрацоўку і
публікацыю дасланых работ без абмежаванняў.
Сачыце
за навінамі!
Віцебская
абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі,
спорту і турызму