Конкурс «Зялёная Еўразія»

Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што ў цяперашні час ідзе прыём заявак на ўдзел у Другім Міжнародным кліматычным конкурсе «Зялёная Еўразія».
Конкурс «Зялёная Еўразія» заснаваны АНП «Агенцтва стратэгічных ініцыятыў па прасоўванні новых праектаў» сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй для выяўлення тэхналагічных лідараў «зялёнага парадку дня» і папулярызацыі эфектыўных практык па кліматычнай мітыгацыі і адаптацыі.
Прыняць удзел у конкурсе могуць камерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, органы ўлады, органы мясцовага самакіравання, некамерцыйныя арганізацыі і аб'яднанні, фізічныя асобы дзяржаў-членаў ЕАЭС і трэціх краін.
Намінацыі конкурсу:
дзяржаўная палітыка і фінансы (кіраўніцкія рашэнні і праграмы ў сферы кліматычнай адаптацыі і мітыгацыі, якія рэалізуюцца на нацыянальным, рэгіянальным і муніцыпальным узроўнях);
кліматычная мітыгацыя (практыкі, накіраваныя на зніжэнне выкідаў парніковых газаў, у тым ліку рэалізаваныя кліматычныя праекты);
кліматычная адаптацыя (практыкі, накіраваныя на: забеспячэнне захавання здароўя і камфортнага пражывання людзей ва ўмовах змены клімату; зніжэнне страт, звязаных з кліматычнымізменамі; выкарыстанне новых эканамічных і сацыяльных магчымасцей, абумоўленых кліматычнымі зменамі);
асвета і адукацыя (практыкі, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці і падрыхтоўкі кадраў у сферы нізкавугляроднага развіцця і кліматычнай адаптацыі).
Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2024 года.
Удзел у конкурсе бясплатны, кожная арганізацыя можа падаць заяўку на ўдзел не больш за 5 праектаў па розных намінацыях. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца і падаць заяўку на сайце конкурсу «Зялёная Еўразія» па спасылцы: https://greeneurasia.asi.ru.
Па выніках працы Экспертнай групы і Прэзідыума конкурсу ў кожнай намінацыі будуць вызначаны пераможца (1 месца) і фіналісты (2 і 3 месцы).