Канструктыўны дыялог па пытаннях бяспекі. Бешанковіцкі раён

Сёння Бешанковіцкі раён наведаў намеснік начальніка ўстановы Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Маркевіч Сяргей Мікалаевіч, падчас якога правёў сустрэчу з работнікамі Бешанковіцкага філіяла Віцебскага абласнога рэабілітацыйнага цэнтра. Не толькі дарослыя, але і дзеці ведаюць, якімі могуць быць наступствы вогненнай стыхіі. Пытанні супрацьпажарнай бяспекі актуальныя сёння і для жыхароў шматмільённых гарадоў, і для сельскага насельніцтва. Для апошніх нават у большай меры. Ніхто не стане адмаўляць, што печанае ацяпленне, што пераважае ў вясковых дамах, – павышаная крыніца пажаранебяспекі. А калі печка да таго ж старэнькая, дык і топіцца без нагляду, плюс яшчэ зношаная праводка і электрапрыборы, што бачылі лепшыя часы, маюцца, то да бяды – рукой падаць.

Аналіз пажараў паказвае, што большасць з іх адбываецца ў ацяпляльны перыяд: з-за перакалу печы, расколін у комінах, адсутнасці прытопачнага ліста. Яшчэ адна прычына ўзгаранняў – неасцярожнае абыходжанне з агнём. За такой фармулёўкай часцей за ўсё хаваецца курэнне ў пасцелі, ды яшчэ і ў п'яным выглядзе.

На гэтых і іншых момантах акцэнтаваў увагу падчас выступлення Сяргей Мікалаевіч. Такая форма прафілактыкі, як зборы з працоўнымі калектывамі мае сэнс. Гэта не толькі давядзенне людзям неабходнай інфармацыі, але і навучанне, і жывая размова, падчас якой

вырашаюцца надзённыя пытанні па асновах бяспекі жыццядзейнасці.