Кантроль за ліквідацыяй парушэнняў на аб'ектах ГПЛ
11 сакавіка 2020 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены кантрольны маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі ў будынках інтэрнатаў УА «Ульскі ДПЛ сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М.Даватара».
У ходзе маніторынгу было ўстаноўлена, што кіраўніцтвам установы ў поўным аб'ёме выкананы прапанаваныя да ліквідацыі мерапрыемствы, а таксама праводзіцца выкананне шэрагу мерапрыемстваў, якія павышаюць узровень абароненасці аб'екта і яго работнікаў.
Пры правядзенні маніторынгу праведзена гутарка з кіраўніком установы і інструктажы работнікаў.
Старшы інспектар ІНіП
Бешанковіцкага РОНС Мілашкін А.А.