Кантрольны маніторынг месцаў прыбірання, перапрацоўкі, захоўвання ўраджаю і грубых кармоў

З 7 па 28 жніўня 2020 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены кантрольныя маніторынгі выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі аб'ектаў, тэрыторыі і сельскагаспадарчай тэхнікі, задзейнічанай пры ўборцы, перапрацоўцы, захоўванні ўраджаю і грубых кармоў
адкрытага акцыянернага таварыства «Бешанковічы аграсэрвіс» (дырэктар – Краўцова Наталля Віктараўна),
камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ДраздыАгра» (дырэктар – Кульгавы Раман Васільевіч),
закрытага акцыянернага таварыства «АСБ-Агра Новатар» (дырэктар – Піскун Андрэй Андрэевіч),
сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Свіціна - ВМК» (дырэктар – Мамойка Людміла Пятроўна),
сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Вядзярава» (дырэктар – Беразко Васіль Сцяпанавіч),
камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ПалітаддзелАгра», дырэктар – Камовіч Аляксандр Іванавіч).
У ходзе праведзенай работы паўторна выяўлены шэраг парушэнняў «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», і «Спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей», зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2019 №779, раней рэкамендаваных да выканання кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання, а менавіта:
1.    ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс»:
•    не праведзена абапашванне скирд саломы і сена ў а.г.Свеча, паблізу в.Жарнасекава, у в.Далосцы і в.Грудзінава;
•    загадам кіраўніка не апредпарадак правядзення супрацьпажарнага інструктажу з усімі работнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі МНС Рэспублікі Беларусь, адпаведныя інструктажы не праводзяцца;
• агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы для правядзення інструктажаў адсутнічае;
• не праведзена падрыхтоўка работнікаў прадпрыемства па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, працэс навучання не арганізаваны;
• не вызначаны неабходны тып і колькасць першасных сродкаў пажаратушэння для будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, сельгастэхнікі і абсталявання прадпрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі МНС Рэспублікі Беларусь, у т.л. у сувязі з чым сродкамі пажаратушэння не забяспечаны: будынкі рамонтных майстэрняў у а.г.Бачэйкава і в.Двор Нізгалава;
• памяшканне водагрэйні ў в.Бачэйкава захараламлена складанымі дроў, тарай ад гаручых вадкасцей і т.п.;
• не забяспечана эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі, у т.л. задзейнічанай пры нарыхтоўцы грубых кармоў і ўборцы ўраджаю, у адпаведнасці з прад'яўленымі да яе патрабаваннямі:
не праведзена ачыстка паверхняў рухавіка, паліўных і алейных бакаў, калектара, выхлапной трубы трактароў г.н. 9801 ВА-2, 1160 ВК-2, 6263 ВВ-2, 4115 ВА, 7294 БЯ, ад пылу, нагару, прамасленай анучы, у т.л. да рухавікоў блізка размешчаны пластыкавыя і металічныя ёмістасці з алеямі і т.п..
2. СУП «Вядзярава»:
• не праведзена падрыхтоўка работнікаў прадпрыемства па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;
• агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням, устаноўленым МНС Рэспублікі Беларусь;
• у супрацьпажарным разрыве будаўніцтва сенахранілішча ў а.г. Вядзярава ўзведзена і эксплуатуецца часовае збудаванне для ўтрымання моладзі буйной рагатай жывёлы.
3. КСПУП «ДраздыАгра»:
• скірды грубых кармоў паблізу в.Мамойкі ўстаноўлены на адлегласці менш за 20 метраў да дарог;
• ля трубаправодаў адводу выхлапных газаў трактароўмаецца пашкоджаная цеплаізаляцыя, пры гэтым зніжэнне тэмпературы паверхні да бяспечнай велічыні не забяспечваецца;
• адсутнічае стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы ў будынку рамонтнай майстэрні а.г.Дрозды;
• адсутнічаюць інструкцыі па пажарнай бяспецы для правядзення ўводнага, першаснага і паўторнага інструктажу;
• не вызначаны парадак правічнасць правядзення падрыхтоўкі;
•    не вызначаны неабходны тып і колькасць першасных сродкаў пажаратушэння для будынкаў, памяшканняў, сельгастэхнікі і абсталявання прадпрыемства і г.п. у адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі МНС Рэспублікі Беларусь, пры гэтым у адпаведнасці з нормамі сродкамі пажаратушэння не забяспечаны: будынак рамонтнай майстэрні, гаража з воданагравальным памяшканнем;
•    з проціпажарнага разрыву ад будынка (збудавання) сенасховішча ў в.Паліцы не прыбрана наросшая хмызняковая расліннасць і рэшткі леташніх непрыдатных рулонаў сена;
•    прыменена часовая электраправодка ад лініі электраперадач да заправачнага пункта ў в.Паліцы і ад склада да электрычнага вадзянога помпы пажарнага вадаёма ў в.Комаскі выкананая з парушэннем прад'яўленых патрабаванняў.
Раней выяўленыя парушэнні на аб'ектах СУП «Свіціна-ВМК», ЗАТ «АСБ-Агра Новатар» устранены.
Дадзеныя факты сведчаць аб неадпаведнасці кіраўніцтва і службовых асоб сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у т.л. безкантрольнасці з боку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Па фактах зноў выяўленых (неўстраненых) парушэнняў па выніках кантрольных маніторынгаў кіраўнікі прадпрыемстваў будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Старшы інспектар ІНіП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.