Каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Бешанковіцкім раёне прайшла ў пракуратуры раёна
У пракуратуры Бешанковіцкага раёна прайшла каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у раёне, на якой падведзены вынікі работы за 2024 год.
Асноўнае пытанне нарады – вынікі аналізу эфектыўнасці работы праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна за 2024 год.
Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў праваахоўных органаў і раённага выканкама, што сведчыць аб высокім узроўні ўцягнутасці ў вырашэнне гэтых праблем.
Пракурор раёна Сяргей Урбановіч адкрыў сустрэчу, падкрэсліўшы важнасць умацавання міжведамаснага супрацоўніцтва ў мэтах павышэння эфектыўнасці работы па прадухіленні правапарушэнняў і злачынстваў, у т.л. карупцыйнай накіраванасці.
Па выніках каардынацыйнай нарады былі прыняты рашэнні, накіраваныя на забеспячэнне законнасці і правапарадку на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў