Карупцыйныя праявы ў сферы дзяржаўных закупак - недапушчальныя
Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.11.2010 № 575, эфектыўная барацьба з карупцыяй аднесена да прыярытэтных напрамкаў забеспячэння бяспекі дзяржавы.
Важная роля ў барацьбе з карупцыяй адведзена мерам прафілактычнага характару, якія заключаюцца ва ўдасканаленні дзяржаўнага рэгулявання і кантролю ў сферах дзейнасці, схільных карупцыйным рызыкам.
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзены аналіз выканання суб'ектамі гаспадарання раёна ў мінулым перыядзе 2020 года патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, у ходзе якога ўстаноўлены парушэнні аднатыпнага характару ў сферы закупак.
Так, шэрагам арганізацый рэгіёна, якія з'яўляюцца атрымальнікамі бюджэтных сродкаў, не прымалася мер па размяшчэнні ў адкрытым доступе на электроннай гандлёвай пляцоўцы гадавых планаў дзяржаўных закупак, а таксама даведак аб праведзеных працэдурах і заключаных дагаворах, тым самым дапушчаны парушэнні арт. 19, 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 № 419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» (у рэд. ад 17.07.2018).
Пры гэтым патрабаванні арт. 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» абавязваюць дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праводзіць працэдуры, прадугледжаныя актамі заканадаўства, пры прыняцці рашэнняў аб правядзенні закупак і выбары пастаўшчыкоў для дзяржаўных патрэб.
Да таго ж, згодна з абз. 12 ч. 1 арт. 25 Закона аб барацьбе з карупцыяй парушэнне дзяржаўнай службовай або прыраўнаванай да яе асобай устаноўленага актамі заканадаўства парадку правядзення конкурсаў, аўкцыёнаў, працэдур закупак з'яўляецца правапарушэннем, якое стварае ўмовы для карупцыі.
Такім чынам, прыведзеныя вышэй парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства недапушчальныя, бо не забяспечваюць эфектыўнага і празрыстага расходавання бюджэтных сродкаў і не спрыяюць добрасумленнай канкурэнцыі сярод пастаўшчыкоў тавараў (работ, паслуг), што стварае глебу для неэфектыўнага расходавання грашовых сродкаў, якія выдзяляюцца з бюджэту на ажыццяўленне дзяржаўных закупак.
Па выніках праведзенага аналізу пракурорам раёна вынесены прадпісанні кіраўнікам арганізацый з патрабаваннем неадкладнага ўстаранення парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, па даручэнні пракурора раёна 7 службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ў сферы дзяржаўных закупак па ч. 4 арт. 11.16 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Намеснік пракурора
юрыст 1 класа В.В. Дойлідаў
[if gte mso 9]> 800x600 Normal 0 false false false RU X-NONEX-NONE MicrosoftInternetExplorer4