Куды падацца вучыцца?

На дадзены момант сістэма адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прадстаўлена двума ВНУ «Акадэміяй МУС» г. Мінск і «Магілёўскім інстытутам МУС» г. Магілёў. Ва ўстановы вышэйшай адукацыі з гэтага года праводзіцца аб'яднаны конкурс міжвузаўскай прыёмнай камісіяй. Гэта дае перавагу (пры паступленні ў адну з устаноў адукацыі абітурыент не праходзіць па балах, а ў яго ў якасці наступнага прыярытэту ў заяве пазначана іншая ўстанова адукацыі). І калі не атрымалася паступіць у адну ўстанову адукацыі, ён паступае ў іншую. Варта адзначыць, што курсанты ва ўстановах адукацыі навучаюцца на бюджэтнай аснове і знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Гэта высокакваліфікаванае медыцынскае абслугоўванне, бясплатнае пражыванне, харчаванне і забеспячэнне форменным абмундзіраваннем, акрамя таго, высокая стыпендыя. Пасля заканчэння вучобы (тэрмін навучання 4 гады) выпускнікам ВНУ выдаецца дыплом дзяржаўнага ўзору з кваліфікацыяй «Юрыст», спецыяльнасцю «Правазнаўства».

Абітурыенты, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі, здаюць тры ўступныя выпрабаванні ў форме двух цэнтралізаваных экзаменаў і аднаго цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ): беларуская або руская мова (па выбары абітурыента), грамадазнаўства, замежная мова (па выбары абітурыента).

На дзённую форму навучання ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь могуць паступаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 17 гадоў. Паступаючы на навучанне ва ўстановы адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь, маладыя людзі набываюць бясплатную якасную юрыдычную адукацыю, поўнае дзяржаўнае забеспячэнне падчас навучання, гарантаванае працаўладкаванне па спецыяльнасці. Супрацоўнікі міліцыі маюць годнае аплату працы ў далейшым, магчымасці для прафесійнага росту, сацыяльныя гарантыі для асоб кіраўніцкага складу.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 029 518 96 86(МТС), 4 83 46.

Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкага райвыканкама Барсукоў У.М.