Культурна-спартыўны фестываль «Вытокi» пройдзе ў старажытным Полацку!

Культурна-спартыўны фестываль «Вытокi» пройдзе
ў старажытным Полацку!

 

ПРЭС-РЭЛІЗ

 

Культурна-спартыўны фестываль «Вытокi. Крок да Алiмпу»
ужо добра вядомы у многіх рэгіёнах краіны.

12 і 13 жніўня свята адбудзецца ў самым старажытным беларускім горадзе Полацку, які адзначае сёлета сваё 1160-годдзе. Гісторыя нашай дзяржавы на працягу многіх стагоддзяў неадрыўна звязана з гэтым цэнтрам беларускай культуры і гісторыі.

Адкрыецца свята прэс-турам для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, арганізатараў і удзельнікаў (пр. Ф.Скарыны,13, ГК «Славянскі»; пачатак – у 13.00). У ходзе праграмы прэс-тура запланаваны наведванні галерэі-філіяла нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
на тэрыторыі былога езуіцкага калегіума, мемарыяльнага комплексу памяці ахвяр «Урочышча Пяскі», аднаго з вядучых прадпрыемстваў «Полацк-Шкловалакно», гістарычнага будынка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (былой езуіцкай акадэміі).

У першы дзень «Вытокаў» адбудзецца таксама семінар у фармаце круглага стала «Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў
і шляхі іх вырашэння»
з удзелам спецыялістаў БДПУФК і Вышэйшай школы трэнераў,спецыялістаў спартыўных арганізацый Віцебскай вобласці (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, вул. Стралецкая, 4а-4; 15.00). Семінар-практыкум арганізуе таксама Беларуская алімпійская акадэмія (Полацкі дзяржаўны універсітэт, вул. Стралецкая,
4а-4;
15.00).
Падчас правядзення семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца
з алімпійскімі каштоўнасцямі і дасягненнямі беларускіх атлетаў
на галоўных стартах чатырохгоддзя.

У гарадскім Доме культуры ( вул. Гогаля, 15; 16.00 і 18.00) пройдуць майстар-класы па набойцы на тэму: «Маляванка. Вытокі самабытнага мастацтва», дзе наведвальнікі змогуць азнаёміцца з творчасцю майстроў гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі,
а таксама стварыць памятны сувенір сваімі рукамі.

Маляваныя дываны – у перакладзе з беларускай мовы азначае «размаляваныя дываны» – гэта від народнай творчасці, карціны вялікага памеру, напісаныя на даматканым палатне або мяшчэнні чорнага ці цёмна-карычневага колеру алейнымі або самаробнымі клеевымі фарбамі.

Сярод найбольш вядомых мастакоў, якія працавалі ў гэтай тэхніцы, – Язэп Драздовіч. «Маляванкi» ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Завершыцца першы дзень фестывалю канцэртам арганнай музыкі Валерыя Шмата (ГДК, вул. Гогаля,15; 20.00).

 

Цэнтральным месцам фестывалю «Вытокі. Крок да Алiмпу»
13 жніўня стане Плошча Свабоды.
Кожны ахвотны атрымае магчымасць прыняць удзел у алімпійскім квэсце, паспрабаваць сябе
у спартыўных конкурсах, розных відах спорту, выканаць заданні і атрымаць каштоўныя прызы (з 13.00 да 17.00).

Для ўдзельнікаў будуць працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку
і выстава-продаж «Беларускія брэнды» (з 11.00).

Спартыўныя пляцоўкі будуць арганізаваны больш чым па 20 відах спорту: бокс, веласпорт, валейбол, баскетбол, лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка, каратэ, кікбоксінг, хакей з шайбай, пажарна-выратавальны спорт, футбол, тэніс, настольны тэніс, гандбол ііншыя. Падчас квесту асаблівую ўвагу арганізатары прапануюць надаць пляцоўцы спартыўнага арыентавання.

На «Вытоках» упершыню будуць прадстаўлены лакацыі расійскіх гарадоў-пабрацімаў Полацка: Вялікага Ноўгарада, Вялікіх Лук, а рабяты з расійскіх Себежа і Пскова прымуць удзел
у алімпійскім квесте.

У Полацку запрашаюць на свае пляцоўкі таксама Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) і генеральны спонсар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь ААТ «Белаграпрамбанк».

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) арганізуюць сваю цікавую лакацыю, таксама можна будзе зрабіць сэлфі і на фоне гоначнага грузавіка каманды «МАЗ-СПОРТаўта».
У ходзе алімпійскага квеста будуць працаваць пляцоўкі Беларускай алімпійскай акадэміі, навукова-практычнага цэнтра спорту (РНПЦ)
і Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва.

У вечаровай праграме фестывалю адбудзецца прэзентацыякалекцый адзення праекта «Роднае – моднае» (17.00) ад беларускіх прадпрыемстваў, дызайнераў і прадпрымальнікаў. Кожны ахвотны зможа таксама набыць прадукцыю беларускіх брэндаў.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы вызначаць лепшых маладых выканаўцаў у вакальным конкурсе (18.00). Лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прызы, а таксама змогуць у далейшым прыняць удзел
у майстар-класах вядучых настаўнікаў краіны.

Фестывальная праграма ў Полацку працягнецца 13 жніўня канцэртна-забаўляльнай праграмай з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады (пл.Свабоды; 20.00). Завершыцца свята ў Полацку яркім феерверкам (23.00).

Фінальнай прыпынкай культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокi» ў 2022 годзе стане Капыль (26 – 27 жніўня).

Галоўная мэта праекта – раскрыццё патэнцыялу рэгіёна праз спорт, культуру, навуку і адукацыю.

Арганізатарамі фестывалю «Вытокi» з'яўляюцца Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, ТАА «АртХаос» і ТАА «БелБрэндАўдыт».

 

Уваход на ўсе мерапрыемствы – бясплатны.