Асабісты прыём грамадзян правяла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч
11 сакавіка 2026
Асабісты прыём грамадзян правяла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч
Магчымасцю пагутарыць з кіраўніком раёна скарысталіся 6 жыхароў Бешанковіччыны, сярод якіх — прадстаўнік юрыдычнай асобы.
Тэматыка зваротаў — розная. Ад зямельных пытанняў да асабістых. Шэраг пытанняў растлумачаны падчас прыёму. Асобныя патрабавалі вывучэння, адпаведныя даручэнні дадзены зацікаўленым службам.
Напрыклад, жыхарка Бешанковіч прасіла аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні. Жыхару вёскі растлумачаны парадак атрымання арэнднага жылля. Аб магчымасці атрымаць уласнасць арэндную кватэру ў блакаваным жылым доме цікавіўся жыхар райцэнтра. На сустрэчы прысутнічаў прадстаўнік камунальнай службы. Пытанне застаецца на кантролі, бо даступнае жыллё – прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі краіны.
Жыхарка Бешанковіч звярнулася са скаргай на рух грузавога транспарту па зялёнай зоне, прылеглай да зямельнага ўчастка. Дадзенае пытанне разгледзяць камісійна, дадзены даручэнні АДАІ Бешанковіцкага РАУС, аддзелу архітэктуры і будаўніцтва, ЖКГ райвыканкама.
Яшчэ адна жыхарка райцэнтра прасіла аказаць садзейнічанне ў размарожванні водаправоднага ўводу ў прыватны дом. Адпаведнае даручэнне дадзена ўчастку водаканала.
"Зара"