Асабісты прыём і прамую лінію правёў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Кузняцоў
24 снежня 2025
Асабісты прыём і прамую лінію правёў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Кузняцоў
Спектр зваротаў на асабістыя прыёмы і прамыя тэлефонныя лініі — гэта свайго роду барометр грамадскай думкі, пэўны зрэз праблем і пытанняў, якія сёння хвалююць нашых грамадзян.
22 снежня ў Бешанковіцкім раёне працаваў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Кузняцоў. Ігар Валер'евіч правёў анансаваныя раней асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб і «прамую тэлефонную лінію». Пытанняў не паступіла.
Усяго ў бягучым годзе за садзейнічаннем у вырашэнні сваіх праблем да народнага абранніка звярнуліся тры чалавекі: два з Лепельскага раёна і адзін — з Бешанковіцкага. Зварот жыхара Астравенскага сельсавета аб неабходнасці грэйдзіравання дарогі задаволены.
«Зваротаў грамадзян становіцца менш, — кажа Ігар Кузняцоў. — Гэта з'яўляецца важным паказчыкам эфектыўнай і сістэмнай працы мясцовай улады з насельніцтвам, сведчыць аб тым, што меры па вырашэнні паднятых людзьмі праблем прымаюцца своечасова, без пустых абяцанняў. Расце і ўзровень інфармаванасці людзей праз іншыя эфектыўныя каналы».
"Зара"