Асабісты прыём грамадзян і «прамую лінію» правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч

Личный приём граждан и «прямую линию» провел помощник Президента Республики Беларусь — инспектор по Витебской области Владимир Юргевич

21 мая 2026

Асабісты прыём грамадзян і «прамую лінію» 21 мая ў Бешанковічах правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч.

Першы званок паступіў з Ліхошына: мясцовы дачнік звярнуўся па пытанні добраўпарадкавання прыбярэжнай паласы возера, што размешчана побач з вёскай. Дарэчы, гэта зварот ужо знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме. Уладзімір Юргевіч даручыў давесці яго да лагічнага завяршэння з удзелам усіх зацікаўленых.
Яшчэ адзін жыхар Ліхошына прасіў садзейнічання ў афармленні ўласнасці на жылы дом, жыхарка Бачэйкава — у арганізацыі заезду ў населены пункт маршруткі «Віцебск — Маладзечна».
Пытанне добраўпарадкавання пляжу на Заходняй Дзвіне ва Уле падчас асабістага прыёму падняла мясцовая жыхарка. Ёй патлумачылі, што гэта немагчыма па некалькіх аб'ектыўных прычынах: адсутнасць бяспечнай берагавой лініі, хуткае цячэнне ракі і іншыя.
Жыхар шматпавярховага дома на вуліцы Чарапахава звярнуўся з просьбай павялічыць колькасць парковачных месцаў падчас рамонту дваровай тэрыторыі.
Уладзімір Іосіфавіч уважліва выслухаў усе звароты, па кожным дадзены падрабязныя тлумачэнні. Заяўнікам паведамілі аб магчымых шляхах вырашэння іх пытанняў, а адпаведным службам даручана выканаць неабходныя работы.
"Зара"