Лідэры Беларусі і Амана ў хатняй абстаноўцы падвялі вынікі афіцыйнага візіту
7 кастрычніка 2025
Лідары Беларусі і Амана ў хатняй абНапярэдадні кіраўнікі дзяржаў правялі афіцыйныя перамовы ў Палацы Незалежнасці, вынікам якіх стаў шэраг дакументаў аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах. Прынята сумесная заява лідараў дзвюх краін. У ліку падпісаных дакументаў - дарожная карта па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам.
"Дыялогу Беларусі і Амана наканавана стаць прыкладам сапраўды раўнапраўнага, даверлівага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх дружалюбных краін. Усе нашы дамоўленасці з беларускага боку будуць выконвацца няўхільна і ў тэрмін. Таму што Аман для нас вельмі цікавая краіна. Мы адкажам узаемнасцю", - заявіў у ходзе перамоваў Аляксандр Лукашэнка.
У сваю чаргу Султан Амана заявіў аб імкненні развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён упэўнены, што адносіны ў гэтай сферы пакуль не дасягнулі таго ўзроўню, якога маглі б дасягнуць. "Мы стараемся шмат працаваць, каб нашы адносіны ў гэтым напрамку былі на ўздыме", - заявіў Хайсам бен Тарек Аль Саід.
У Мінску Султан Амана ўсклаў вянок да Манумента Перамогі.