Лепшых медыкаў Бешанковіцкага раёна ўшанавалі на ўрачыстым сходзе ў РМК

Лучших медиков Бешенковичского района чествовали на торжественном собрании в РЦК

У гэтую нядзелю, 15 чэрвеня, сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі аховы здароўя Бешанковіцкага раёна. Напярэдадні ў РЦК прайшоў урачысты сход, дзе ўшанавалі лепшых прадстаўнікоў галіны.

Дзень медыцынскіх работнікаў аб'ядноўвае ўсе спецыяльнасці высакароднай і гуманнай прафесіі. Гэта выдатны нагода падзякаваць усім, хто стаіць на варце здароўя, за міласэрнасць і дабрыню, душэўнасць і спачуванне, за тысячы выратаваных жыццяў.

Душэўныя словы віншаванняў адрасаваў працаўнікам сферы аховы здароўя старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Міхайлавіч Шведаў. Шчырыя пажаданні калегам прагучалі з вуснаў галоўнага ўрача Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Аляксандраўны Рошчынай.

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад сістэмай аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, удастоены ўрач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіі і рэанімацыі Уладзіслаў Сяргеевіч Варатынскі, медыцынская сястра кабінета ультрагукавой дыягностыкі паліклінікі Рыта Аляксандраўна Семчанкава і медыцынская сястра агульнай практыкі Ульскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Людміла Віктараўна Леднік.

Падзяка старшыні Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя раёна аб'яўлена старшай медыцынскай сястры хірургічнага аддзялення Алы Анатольеўне Семеніда і медыцынскай сястры прышчэпачнага кабінета дзіцячай кансультацыі Вользе Анатольеўне Тарасевіч.

Ганаровай граматай Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя раёна ўзнагароджаны галоўная медыцынская сястра паліклінікі Кацярына Леанідаўна Курносава і ўрач-тэрапеўт, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Вікторыя Аляксандраўна Ерашэвіч.

Ганаровай граматай галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца» за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм у працы ўзнагароджаны: фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Святлана Мікалаеўна Журова, медыцынская сястра прыёмнага аддзялення Ірына Уладзіміраўна Ігнацік, медыцынская сястра ўчастковая д

Медыкі, чыя вернасць прафесіі, ідэям гуманізму, самаадданасць заслугоўваюць глыбокай удзячнасці і шчырай павагі, з'яўляюцца годным прыкладам для новых пакаленняў работнікаў медыцыны. Асаблівыя словы прызнальнасці, у тым ліку і ад старшыні прафсаюзнага камітэта цэнтральнай раённай бальніцы Таццяны Мікалаеўны Петрачэнкавай, прагучалі ў адрас ветэранаў аховы здароўя, людзей, якія не адно дзесяцігоддзе аддалі гэтай неспакойнай працы. Многія з іх прысутнічалі на свяце. Гэта Людміла Валер'еўна Бабарэнь, Ларыса Іванаўна Дзятлоўская, Валянціна Уладзіміраўна Жук, Людміла Фёдараўна Качан, Алена Леанідаўна Канюшка, Любоў Ніканораўна Піліпінок, Вольга Мікалаеўна Распорская.

Падзяку прафсаюзнага камітэта ўстановы аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца» за актыўную жыццёвую пазіцыю, плённую прафсаюзную дзейнасць работнікаў аховы здароўя абвешчана санітарцы паліклінікі Ірыне Анатольеўне Агейчанка, сакратару прафсаюзнага камітэта Веры Віктараўне Шчупечонак, урачу-анестэзіёлагу-рэаніматолагу аддзялення анестэзіі і рэанімацыі Уладзіславу Сяргеевічу Варатынскаму.

Музычныя падарункі працаўнікам сферы аховы здароўя падрыхтавалі культарбацтнікі, юныя і дарослыя артысты.

«Паважаныя медыцынскія работнікі, усе вы заслугоўваеце шчырай удзячнасці! – гучалі са сцэны словы віншаванняў. – Штодня вы дапамагаеце пераадолець боль і дорыце надзеі. Нізкі паклон за вашу працу, за неўтаймаванасць, высокі прафесіяналізм, незвычайную дабрыню, за тое, што заўсёды стаіце на варце здароўя прыдзвінцаў! Ваша вернасць прафесіі, ідэям гуманізму, самаадданасць з'яўляюцца годным прыкладам для новых пакаленняў работнікаў медыцыны. Асаблівыя словы – усім, хто і ў святочныя дні знаходзіцца на пасту, дзяжурыць у бальніцы, брыгадах «хуткай дапамогі». Няхай у вашым жыцці будзе больш шчаслівых момантаў і заўсёды спадарожнічае поспех!»

"Зара"