Лукашэнка: мы поўныя жадання зрабіць усё, каб з Аманам склаліся найлепшыя адносіны

Лукашенко: мы преисполнены желания сделать все, чтобы с Оманом сложились наилучшие отношения

6 кастрычніка 2025

Лукашэнка: мы поўныя жадання зрабіць усё, каб з Аманам склаліся найлепшыя адносіны

У Беларусі поўныя жадання зрабіць усё, каб з Аманам склаліся найлепшыя адносіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 кастрычніка на перамовах з Султанам Амана Хайсамам бен Тарыкам Аль Саідам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ў пачатку сустрэчы звярнуў увагу, што дамоўленасць аб візіце Султана Амана была дасягнута ў снежні 2024 года, падчас візіту беларускага лідара ў Аман. Такім чынам, прыбыўшы з візітам у Мінск, Хайсам бен Тарык Аль Саід, можна сказаць, стрымаў абяцанне. "Хачу афіцыйна заявіць, што вы - чалавек слова: паабяцаў прыехаць - прыехалі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў сродках масавай інфармацыі візіт Султана Амана ў Мінск называлі гістарычным. "Я гэты пункт гледжання падзяляю", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да высокага госця, падкрэсліў: "Хачу, каб вы разумелі: мы поўныя жадання зрабіць усё, каб паміж нашымі краінамі былі найлепшыя адносіны".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў добрую падрыхтоўку, якая папярэднічала візіту. Бакі, па яго словах, змаглі выйсці не проста на заявы аб намерах, а на канкрэтныя дамоўленасці. І лідарам дзвюх краін трэба будзе абмеркаваць шляхі рэалізацыі гэтых дамоўленасцей. У прыватнасці, падрыхтавана і запланавана да падпісання дарожная карта па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. "Гэта значыць, дарожная карта ёсць. Для нас (кіраўнікоў дзяржаў. - Заўвага. БЕЛТА) праца адна - узгадніць гэты план сумесNых дзеянняў і, вядома, пракантраляваць, каб ён быў рэалізаваны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запэўніў, што ў тым рэгіёне, дзе размешчаны Аман, для Беларусі няма больш блізкай краіны, чым гэтая. "Таму мы гатовыя з вамі па ўсіх напрамках мець адносіны. Хачу вас запэўніць, што калі мы дамовімся па нейкім пытанні, мы абавязкова выканаем яго", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Хачу вас запэўніць, што вы не пашкадуеце аб тым, што прыехалі ў Беларусь", - падсумаваў Аляксандр Лукашэнка. І з доляй гумару дадаў: "Ну, і буду чакаць вас (у наступны раз з візітам у Беларусь. - Заўвага. БЕЛТА) зімой".

belta.by