Лукашэнка разлічвае да 2030 года дасягнуць тавараабароту з Кыргызстанам у $500 млн

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

1 кастрычніка 2025

Лукашэнка разлічвае да 2030 года дасягнуць таваразвароту з Кыргызстанам у $500 млн

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае да 2030 года дасягнуць таваразвароту з Кыргызстанам у $500 млн. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Кабінета Міністраў - кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы да ўсяго спектру супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Мы з вялікай павагай ставімся да вас, урада вашага, народа. І мы гатовы дасягнуць таго ўзроўню таваразвароту, аб якім мы шэптам сёння размаўляем, - гэта прыкладна 500 мільёнаў долараў. Я нават не хачу пазначаць дату. Да 2030-га дасягнем - будзе вельмі добра. Але зрабіць мы гэта можам і павінны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт паказаў і на канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Адзін з такіх напрамкаў - горназдабыўная прамысловасць, дзе ў Беларусі ёсць пэўныя кампетэнцыі.

"Мы гатовы працаваць па старых нашых кантрактах і праектах, якія былі характэрны для Беларусі з савецкіх часоў, удзельнічаць у вашых праектах. Асабліва нас цікавіць горназдабыўная прамысловасць, паколькі мы валодаем усім неабходным для здабычы і транспарціроўкі горных парод да фабрык перапрацоўкі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што падчас афіцыйнага візіту, які пачаўся 28 верасня, кіраўнік Кабінета Міністраў Кыргызстана ўжо правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі, дзе былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці.

"Ведайце, што мы абавязкова выканаем усё тое, што мы паабяцалі нашым кыргызскім сябрам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Адылбек Касымаліеў пагадзіўся, што ў бакоў ёсць усе магчымасці давесці таваразварот да пазначанага ўзроўню ў $500 млн. Ён адзначыў, што напярэдадні быў падпісаны цэлы шэраг дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных галінах, і галоўны з іх - дарожная карта да 2030 года.

Прэм'ер-міністр Кыргызстана таксама распавёў, што перад вылетам у Беларусь быў на сустрэчы ў Прэзідэнта краіны Садыра Жапарава. "Ён перадаў вам самыя цёплыя словы прывітання і вельмі станоўча ўспрыняў мой афіцыйны візіт у Беларусь", - адзначыў Адылбек Касымаліеў.

belta.by