Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых старшыняў у шасці раёнах

Лукашенко согласовал назначение новых председателей в шести районах

21 лістапада 2025

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых старшынь у шасці раёнах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых старшынь райвыканкамаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасаду старшыні Ушацкага райвыканкама ўзгоднены Сяргей Шамовіч. Да гэтага часу ён працаваў дырэктарам Пастаўскага дзяржаўнага каледжа.

Старшынёй Шумілінскага райвыканкама цяпер будзе Мікалай Будневіч. Раней ён займаў пасаду старшыні Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў.

Віталь Бычкоўскі ўзгоднены на пасаду старшыні Валожынскага райвыканкама. Раней ён працаваў першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Стаўбцоўскага райвыканкама.

Старшынёй Краснапольскага райвыканкама будзе працаваць Аляксандр Ефімчыкаў. Раней ён займаў пасаду дырэктара ААТ "Маслакі".

Новы старшыня таксама ў Асіповіцкім раёне – Геворг Мелконян. Да гэтага часу ён узначальваў Хоцімскі райвыканкам.

У сваю чаргу Хоцімскі раён узначаліць Аляксандр Дзівакоў. Раней ён быў першым намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

belta.by