Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год

Лукашенко утвердил план подготовки проектов законодательных актов на 2026 год

20 лістапада 2025

Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ №400, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

План сфарміраваны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі шляхам дэталёвай адпрацоўкі прапаноў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян.

Пры адборы законапраектаў улічваліся рэальная патрэба грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін і прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі.

У план уключаны 33 законапраекты, у тым ліку такія прынцыпова новыя, як Кодэкс аб ахове здароўя, Экалагічны кодэкс, законы "Аб грамадзянскай абароне" і "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе". Прадугледжана таксама падрыхтоўка іншых законапраектаў, накіраваных на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў.

belta.by