Лукашэнка заслухаў даклады кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю і МУС
6 лістапада 2025
Лукашэнка заслухаў даклады кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю і МУС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада заслухаў даклады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля ГерасіКамітэт дзяржкантролю таксама ў развіццё даручэння Прэзідэнта ажыццяўляе маніторынг па навядзенні парадку (да 7 лістапада). Гэта датычыцца краіны ў цэлым, і асабліва Віцебскай вобласці, дзе Аляксандр Лукашэнка нядаўна праводзіў нараду па пытаннях развіцця рэгіёна. Старшыня Камітэта дзяржкантролю далажыў аб прамежкавых выніках. Прэзідэнт адзначыў важнасць таго, каб засяродзіцца не толькі на знешнім навядзенні парадку, але і на вырашэнні пытанняў больш глабальнага характару. Кіраўнік дзяржавы даручыў КДК пасля 7 лістапада ўжо грунтоўна праверыць стан спраў у цэлым па краіне і пасля выхадных дзён прадставіць яму грунтоўны даклад аб тым, як выконваецца даручэнне па навядзенні парадку.
Акрамя таго, падчас даклада Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Камітэту дзяржкантролю вывучыць рынкі абароту тытунёвых вырабаў і спіртазмяшчальнай прадукцыі, пачынаючы ад размеркавання квот і заканчваючы абаротам гэтай прадукцыі на тэрыторыі краіны.
Іван Кубракоў далажыў кіраўніку дзяржавы аб аператыўнай абстаноўцы ў краіне і, у прыватнасці, аб статыстыцы злачыннасці па лініі крымінальнага вышуку. Абстаноўка спакойная і знаходзіцца пад кантролем праваахоўных органаў, працягваецца тэндэнцыя да зніжэння злачыннасці. Як запэўніў кіраўнік МУС, праца на прафілактыку, што раней даручаў Прэзідэнт, дае вынік. Далажылі і аб рабоце па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў - рэзанансных, а таксама злачынстваў, якія знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта.
Яшчэ адна тэма – барацьба з кіберзлачыннасцю. Архіважнай праблемай Аляксандр Лукашэнка называў гэту тэму не раз і ставіў перад праваахоўнымі органамі задачу абараніць людзей ад такога кшталту злачынных замахаў. Іван Кубракоў далажыў аб тэндэнцыях на дадзены момант – упершыню ў краіне ўдалося пераламіць сітуацыю, фіксуецца зніжэнне гэтага віду злачынстваў прыкладна на 10%. Далажылі аб мерах па абароне грамадзян, якія прымае міліцыя. Прэзідэнт паставіў задачу асабліва звяртаць увагу і аказваць дапамогу людзям пажылога ўзросту.
У ходзе дакладу абмеркавана і тэма барацьбы з нелегальным абаротам наркотыкаў, таксама далажылі аб дынаміцы і статыстыцы ў гэтым плане. У цэлым сітуацыя ў гэтай сферы, як было дакладзена, знаходзіцца пад кантролем.
Важная тэма дакладу – пытанні дарожнай бяспекі. Акцэнт зроблены на праблемных момантах і прычынах, якія прыводзяць да трагічных наступстваў на дарозе. У тым ліку Прэзідэнту дакладзена па выніках праведзенай працы пасля змены правілаў ПДР. Кіраўніка дзяржавы цікавіла, як насельніцтва ставіцца да змяненняў заканадаўства ў сферы забеспячэння дарожнай бяспекі, асабліва што тычыцца сродкаў персанальнай мабільнасці.
Іван Кубракоў таксама далажыў кіраўніку дзяржавы аб статыстыцы і аператыўнай абстаноўцы па тэме міграцыі.
Па ўсіх пытаннях Прэзідэнт даў канкрэтныя даручэнні.
belta.by