У Беларусі нараджаецца больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак
26 лютага, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі больш нараджаецца хлопчыкаў, чым дзяўчынак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
Так, у мінулым годзе з'явіліся на свет 53 тыс. 330 хлопчыкаў і 50 тыс. 95 дзяўчынак, у 2006-м - адпаведна 49 тыс. 849 і 46 тыс. 872, у 2005-м - 46 тыс. 401 і 44 тыс. 107.
У 2007 годзе ў краіне нарадзіліся 103,4 тыс. дзяцей. У параўнанні з 2006 годам колькасць немаўлят павялічылася на 6,7 тыс. чалавек, або на 6,9%. Тэндэнцыя павелічэння нараджальнасці ў рэспубліцы адзначаецца з 2002 года.-0-