Марафон скандынаўскай хадзьбы «Крок да даўгалеццю» сабраў актыўных і спартыўных землякоў у цэнтральным парку Бешанковічаў
Напярэдадні Дня пажылых людзей: IV рэспубліканскі марафон скандынаўскай хадзьбы «Крок да даўгалецця», які праходзіць у рамках акцыі «Павага. Забота. Адказнасць», сабраў актыўных і спартыўных землякоў у цэнтральным парку Бешанковічаў.
Паўтара дзясятка прадстаўнікоў «ся
У тройцы найлепшых – Уладзімір Рыгоравіч Кухта, Валянціна Леонаўна Пятюхова і Людміла Станіславаўна Воднева. Найбольш спартыўныя бяшанчане ўзнагароджаны граматамі ФСК «Дзвіна».
Самай узроставай удзельніцы марафону – 74 гады! Галіна Кузьмінічна Мазго заўсёды сярод найбольш актыўных валанцёраў ТЦСАН, хадой займаецца ўжо 3 гады.
«Аднойчы я прыйшла да высновы, што такі від фізічнай актыўнасці мне даспадобы, хачу ім займацца, – адзначае Галіна Кузьмінічна. – Гэта вельмі карысна для здароўя. Калі праз некалькі заняткаў бачыш першыя поспехі, гэта натхняе. У кагосьці прыходзіць у норму ціск, цукар, вага. Але ва ўсіх гарантавана паляпшаецца самаадчуванне і падымаецца настрой, бо рух – жыццё!»