Маштабнае навучанне бяспецы прайшло ў Бешанковіцкім раёне

Сёння ў Верхнякрывінскім сельскім Савеце Бешанковіцкага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх. Больш за дваццаць ратавальнікаў установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС», а таксама Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства накіравалі ўсе свае веды і навыкі для дапамогі людзям.
Самым вялікім населеным пунктам у гэтым сельскім Савеце з'яўляецца аграгарадок Ржаўка. Тут маецца базавая школа, дзіцячы сад, а таксама гандлёвы аб'ект. У мясцовым магазіне «Родны кут» прайшло мерапрыемства ў фармаце «Пост бяспекі» для наведвальнікаў і супрацоўнікаў, на якім ратавальнікі расказалі аб мерах бяспекі пры пажары, прадэманстравалі, як карыстацца вогнетушыцелем, а таксама, якія небяспекі могуць падпільноўваць у домаўладаннях.
У школе з дзецьмі быў праведзены «Урок бяспекі», дзякуючы якому дзеці не толькі пераканаліся ў непрацу ў жылых домаўладаннях грамадзян.
Мерапрыемствы, праведзеныя ратавальнікамі, атрымалі станоўчыя водгукі як з боку дзяцей, так і з боку дарослых. Усе ўдзельнікі адзначылі, што такія мерапрыемствы дапамагаюць ім быць больш усвядомленымі і гатовымі да дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый.