Масавая вакцынацыя супраць грыпу стартуе сёння ў Беларусі
Зрабіць бясплатную прышчэпку ад грыпу можна трохкампанентнай вакцынай "Грыпол Плюс" (вытворчасці Расійскай Федэрацыі). Грамадзяне, якія хочуць зрабіць прышчэпку платна чатырохкампанентнай вакцынай "Ваксігрып Тэтра" (вытворчасці Францыі), могуць звярнуцца ў паліклініку.
Усе вакцыны ўтрымліваюць актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя СААЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын.
Вакцына дазваляе сфарміраваць індывідуальную абарону, папярэдзіць узнікненне захворвання і яго цяжкае цячэнне ў выпадку, калі чалавек захварэе.