Майстар-клас і выстава тэхнікі. Да "Марафону адзінства" ў Воршы далучацца беларускія вайскоўцы

Выстава ваеннай тэхнікі і плац-канцэрт упершыню ўключаны ў праграму "Марафону адзінства" ў Воршы, паведамляе БЕЛТА.

6 і 7 снежня рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю сустрэне Ворша. Як раней абяцалі арганізатары, тут праграма марафону папоўніцца новымі пунктамі. У прыватнасці, 7 снежня ў Палацы культуры горада Барань Аршанскага раёна пройдзе майстар-клас і канцэрт аркестра Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пачатак запланаваны на 12.00.

Яшчэ некалькі цікавых мерапрыемстваў для ўсіх жадаючых ваенныя арганізуюць на пляцоўцы Дзяржаўнай установы "Хакейны клуб "Лакаматыў-Ворша" ( вул. Леніна, 79). Выстава стралковай зброі і формы адзення, прафарыентацыйныя пляцоўкі, фотазоны і інтэрактыўныя конкурсы ад Ваеннай акадэміі будуць цікавыя наведвальнікам любога ўзросту. Яшчэ адна займальная кропка - выстава ваеннай тэхнікі Міністэрства абароны. Працаваць пляцоўкі будуць з 10.00 да 19.00.

Роўна ў 15.00 на пляцоўцы каля лядовай арэны пачнецца яшчэ адно відовішчнае мерапрыемства. Упершыню ў рамках "Марафону адзінства" ў Воршы пройдзе плац-канцэрт аркестра Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

vitebsk-region.gov.by