Майстар-класы па прыгатаванні ролаў для навучэнцаў СШ №2 — ад дырэктара ППТУП «Рэум» Вікторыі Каваленка і шэф-повара кафэ «Манга» Канстанціна Чарнова

Мастер-классы по приготовлению роллов для учащихся СШ №2 — от директора ЧПТУП «Реум» Виктории Коваленко и шеф-повара кафе «Манго» Константина Чернова

Тыдзень прадпрымальніцтва ў Бешанковіцкім раёне насычаны падзеямі.

Майстар-класы па прыгатаванні ролаў для вучняў 5 «А» і 7 «А» класаў СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. Н. Ткачанкі правялі дырэктар ППТУП «Рэум» Вікторыя Каваленка і шэф-повар кафэ «Манга» Канстанцін Чарноў.

Мерапрыемствы прайшлі ў рамках Тыдня прадпрымальніцтва з удзелам начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Вольгі Красакавай.

Кіраўнік «Рэума» расказала аб развіцці свайго бізнесу.

Дзеці з задавальненнем акунуліся ў свет японскай кухні. Даведаліся сакрэты прыгатавання ролаў, ацэньвалі іх на смак.

«У гэтых класах вучацца мае дзеці, – кажа Вікторыя Каваленка. – І хоць у рабят яшчэ ёсць час для выбару, кім яны будуць ва ўрослым жыцці, хочацца данесці да іх, што займацца прадпрымальніцтвам у Беларусі цікава і карысна. Наша дзяржава падтрымлівае прыватнікаў, у кожнага ёсць магчымасць рэалізаваць свае планы і смелыя задумкі, а дзеці – наша будучыня».


"Зара"