МНС нагадвае аб правілах бяспекі на вадзе

МЧС напоминает о правилах безопасности на воде

З пачатку года на вадаёмах Рэспублікі Беларусь патанулі 141 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей.
На тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 36 выпадкаў гібелі на вадзе, сярод якіх 2 — з удзелам непаўналетніх.
У нашым раёне патанулі 2 чалавекі.

МНС нагадвае аб правілах бяспекі на вадзе:
Купанне дазволена толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, размешчаных на тэрыторыі раёна:

  • пляж «Чыстыя сажалкі» (г.п. Бешанковічы)
  • пляж на возеры Белае (в. Пушкары)
Захаванне правілаў бяспекі на вадзе — залог захавання жыцця і здароўя. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!