МНС нагадвае пра бяспеку ў лясах
Улетку пры ўстойлівых высокіх тэмпературах паветра лясныя масівы нашай краіны падвяргаюцца пагрозе пажару, менавіта па гэтай прычыне ў розных рэгіёнах Беларусі ўводзяцца абмежаванні або забароны на наведванне лясоў.
— Рашэнне аб увядзенні абмежавання або забароны на наведванне лесу прымае мясцовы райвыканкам па хадайніцтве структур Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. У гэтых рашэннях прапісваецца парадак і ўмовы ўвядзення абмежаванняў або забаронаў на наведванне лясоў без устанаўлення дакладных дат — яны залежаць ад умоў надвор'я і наступлення таго ці іншага класа пажарнай небяспекі. Сёння такія рашэнні прыняты і ў Бешанковіцкім раёне.
Абмежаванне на наведванне лясоў уводзіцца пры 3-м класе небяспекі. Поўная забарона наведваць лясы прымяняецца пры 4-м і 5-м класах небяспекі.
Чым жа забарона на наведванне лясоў адрозніваецца ад абмежавання?
Пры абмежаванні заходзіць у лес можна для прагулак, сабраць грыбы або ягады. Уехаць на тэрыторыю лесу на машыне нельга, таксама забаронена разводзіць костры.Забарона азначае, што грамадзяніну нельга наведваць лес ні пры якіх умовах.
Для тых, хто парушыць рашэнне райвыканкама прадугледжана адказнасць: штраф да 12 базавых велічынь. У выпадку, калі вы не толькі апынуліся ў лесе ў пажаранебяспечны перыяд, але па вашай віне былі знішчаны або пашкоджаны лясныя насаджэнні штраф можа скласці да 30 базавых велічынь, таксама парушальніку прыйдзецца пакрыць шкоду за пашкоджаны лясны фонд.
Такія жорсткія абмежаванні абумоўлены чалавечым фактарам. Меркаваце самі: згодна са статыстыкай з 100 выпадкаў лясных пажараў 90 адбываюцца па віне чалавека. Каб уберагчы наша зялёнае багацце ў пажаранебяспечны перыяд дзяржаўныя органы ідуць на такія меры.
У завяршэнне можна зрабіць выснову: перад тым, як наведаць лес, пераканайцеся, што у вашым рэгіёне наведванне лясоў не пад забаронай і не абмежавана, калі такія меры прадугледжаны — лепш застаньцеся дома.