МНС папярэджвае!!!
МНС папярэджвае. Захоўваецца высокі ўзровень гібелі людзей ад удаўлення. Будзьце пільныя падчас купання. Улічвайце пытанні бяспекі пры планаванні адпачынку ля вады. Не пакідайце дзяцей без нагляду.
Па аператыўных даных ОСВАД за 27 чэрвеня 2022 года колькасць загінулых ад удаўлення склала 10 чалавек, з іх 1 дзіця: у Брэсцкай вобласці – 1, у Віцебскай вобласці – 1, у Гродзенскай вобласці – 2, у Мінскай вобласці – 4, з іх 1 дзіця, і ў Магілёўскай вобласці – 2.
Па аператыўных даных ОСВАД:
з 01.01 па 28.06.2022 колькасць загінулых
ад удаўлення склала 174 чалавекі, з іх 10 дзяцей: (у Брэсцкай вобласці – 35, у Віцебскай вобласці – 26, з іх 2 дзяцей, у Гомельскай вобласці – 22, з іх 2 дзяцей, у Гродзенскай вобласці – 18, у Мінскай вобласці – 30, з іх 2 дзяцей, Магілёўскай вобласці – 25, з іх 3 дзяцей, і ў г. Мінску – 18, з іх 1 дзіцяці;з пачатку купальнага сезона з 01.06 па 28.06.2022 колькасць загінулых ад удаўлення склала 72 чалавекі, з іх 4 дзяцей: у Брэсцкай вобласці – 10, у Віцебскай вобласці – 12, з іх 1 дзіцяці, у Гомельскай вобласці – 11, у Гродзенскай вобласці – 8, у Мінскай вобласці – 12, з іх 1 дзіцяці, Магілёўскай вобласці – 13, з іх 2 дзяцей, і ў г. Мінску – 6;
за мінулы тыдзень з 20.06 па 26.06.2022 колькасць загінулых ад удаўлення склала 14 чалавек, з іх 1 дзіцяці: у Брэсцкай вобласці – 2, у Гомельскай вобласці – 2, у Гродзенскай вобласці – 2, у Мінскай вобласці – 3, Магілёўскай вобласці – 4, з іх 1 дзіцяці, і ў г. Мінску – 1.
У сувязі з пачаткам купальнага сезона рэзка узрос прыток адпачывальнікаў да вадаёмаў, і адпаведна павялічылася колькасць
няшчасных выпадкаў. Пераважная іх колькасць звязана з парушэннем правілаў бяспечных паводзін на вадзе.
Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадаёмах па-ранейшаму застаюцца:
купанне ў стане алкагольнага ап'янення;
пакіданне малалетніх дзяцей без нагляду;
купанне ў забароненых месцах;
невыкананне мер асабістай бяспекі.
Купанне ў нецвярозым стане
Да асноўных прычын няўдалага, а часам і сумнага адпачынку можна аднесці бестурботнасць грамадзян, парушэнне правілаў паводзінаў на вадзе. У большасці выпадкаў надзвычайныя здарэнні адбываюцца падчас распіцця спіртных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане, купанні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных станцый. Ужыванне алкаголю і адпачынак ля вады часта становяцца прычынай гібелі людзей. Летась адкрыццё купальнага сезона не для ўсіх было ўдалым:
Важна! Нецвярозы чалавек не ў стане адэкватна ацэньваць сітуацыю і можа здзяйсняць учынкі, якія ніколі б не здзейсніў у цвярозым выглядзе.
Забараняецца! Купацца ў вадаёмах у стане алкагольнага ап'янення. Алкаголь дадаткова пашырае сасуды, і пасля апускання ў халодную ваду наступае рэзкі спазм. Ва ўмовах адкрытага вадаёма гэта можа каштаваць жыцця.
Катанне на плывучых сродках
Шматлікія грамадзяне маюць у асабістым карыстанні рознага кшталту плывучыя сродкі (лодкі, гідрацыклы, катэры і інш.), астатнія карыстаюцца ўзятымі напракат. У любым выпадку аматарам водных шпацыраў неабходна памятаць, што катанне на любых плывучых сродках патрабуе строгага выканання правілаў бяспекі пры іх эксплуатацыі, парушэнне якіх можа пацягнуць за сабой непапраўныя наступствы:
Важна! Усе, хто знаходзіцца на плывучым сродку, павінны апранаць выратавальныя камізэлькі.
Забараняецца:
перавышаць устаноўленую колькасць людзей на борце;
кіраваць плаўсродкамі ў стане алкагольнага ап'янення;
кіраўніку плаўсродка заходзіць за абазначаныя буйкамі акваторыі, адведзеныя для купання;
скакаць у ваду з лодкі;
сядзець на борце, пераходзіць з месца на месца і перасаджвацца на іншыя катэры, лодкі;
выходзіць на ваду на плаўсродках, цалкам для гэтага не прыстасаваных;
блізка падплываць да плаўсродкаў, паблізу якіх узнікаюць віры, хвалі і цячэнні: плывучага можа зацягнуць пад іх.
Спробы пераадолець вадаём
Асцярожнасць на вадзе – гэта, перш за ўсё, неабходнасць. Людзі (нават добра ўмеючыя плаваць) заплываюць на глыбіню, а вярнуцца на бераг ужо не могуць. Некаторыя ладзяць спаборніцтвы па пераадоленні перашкод. Але сілы можа разлічыць далёка не кожны:
Забараняецца! Заплываць за абмежавальныя знакі і аддаляцца ад берага падчас купання на значныя адлегласці, а таксама без вострай неабходнасці (выратаванне людзей) пераплываць вадаём.
Плаванне і ныранне ў незнаёмых, неабарудваных месцах
Многія адпачывальнікі любяць ныраць у ваду з вышыні. Смяротна небяспечна для жыцця скакаць у ваду ў невядомых месцах. Тут можна стукнуцца галавой аб грунт, зламаць шыйныя пазванкі, страціць прытомнасць і загінуць. Не менш небяспечна таксама ныраць у ваду з мастоў, плытоў, прычалаў, дамб і іншых збудаванняў. Пад вадой могуць быць палі, камяні і г.п.
Важна! Купайцеся толькі на абурудваных пляжах у зоне, агароджанай буямі або поплавкамі.
Забараняецца! Скакаць або ныраць у незнаёмых месцах: з мастоў, прычалаў, берагоў і інш.
Надзіманыя матрацы, камеры і інш.
Вельмі часта пры адпачынку на вадзе людзі выкарыстоўваюць розныя надзіманыя прадметы. Плаванне на іх небяспечна, а для чалавека, які не ўмее плаваць, часта заканчваецца трагічна. Надзіманыя камеры, матрацы вельмі лёгкія, нават слабога ветру і цячэння дастаткова, каб аднесці іх на вялікія адлегласці. Варта адцягнуцца на некалькі хвілін – і бераг аказваецца па-за межамі дасяжнасці. Матрац можа захлынуць хваляй, ён можа выслізнуць з-пад плыўца і накрыць яго з галавой. Да таго ж любы надзіманы прадмет можа мець схаваны дэфект, які не заўсёды ўдаецца выявіць своечасова: з яго можа выйсці паветра і ён страціць плавучасць у любы момант.
Важна! Любыя падручныя надзіманыя сродкі, могуць выслізнуць з рук, здуцца па якой-небудзь прычыне, і чалавек апынецца ў вадзе.
Забараняецца! Выкарыстоўваць для плавання надзіманыя матрацы, кругі, камеры і інш. надзіманыя прадметы, бо яны не з'яўляюцца плаўсродкамі.
Падлеткі без нагляду ля вады
Асаблівы акцэнт хочацца зрабіць на бяспецы падлеткаў ля вадаёмаў. Яны часам паводзяць сябе занадта бестурботна, самаўпэўна, бегаюць і свавольнічаюць ля вады, не адчуваючы ніякай небяспекі. Бацькі павінны разумець, што, колькі б ні было гадоў дзіцяці, будзь ён дашкольнікам ці вучнем, ён не павінен знаходзіцца ля вады без нагляду дарослых. І менавіта бацькі обязаны пагаварыць з дзецьмі пра ўсё, што можа адбыцца, папярэдзіць пра небяспеку і растлумачыць наступствы.
Важна! Правілы для бацькоў:
не адпускайце дзіця на пляж аднаго;
не выпускайце яго з-пад увагі, калі ён плавае (не варта спадзявацца на тое, што дзіця ўжо вялікі і выдатна плавае);
выбирайте абсталяваны пляж, бо там дзяжуряць выратавальнікі.
Гібель дзяцей на вадаёмах
Яшчэ раз акцэнтуем увагу на тым, што самае галоўнае, пра што павінны памятаць бацькі – дзеці не павінны знаходзіцца ля вады без нагляду. Гэта правіла, якога ўсе дарослыя абавязаны няўхільна прытрымлівацца. На жаль, часта на вадзе тонуць малалетнія дзеці, пакінутыя без нагляду дарослых.
Небяспеку, асабліва для маленькага дзіцяці, уяўляюць не толькі буйныя вадаёмы, але і дэкаратыўныя сажалкі, і нават ёмістасці з вадой. Толькі бацькі, якія ведаюць пра магчымыя небяспекі і успрымаюць іх сур'ёзна, якімі б рэдкімі і неверагоднымі яны ні здаваліся, змогуць уберагчы сваё дзіця ад бяды. Знаходзячыся з дзецьмі ля вады, пільнасць нельга губляць ні на хвіліну.
Важна! Не выпускайце з-пад увагі дзяцей, якія гуляюць каля вадаёмаў. Лепш за ўсё, калі дзі
Відэаролікі
Нетразовы купальшчык
https://www.youtube.com/watch?v=3nl6YrMWYRY
Кадры на аснове рэальнай працы
https://www.youtube.com/watch?v=ydyoDTj4mpo